Сэрца
орган крывяноснай сыстэмы, які пампуе кроў у артэрыяльную сыстэму і забясьпечвае яе зварот па вэнах. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
орган крывяноснай сыстэмы, які пампуе кроў у артэрыяльную сыстэму і забясьпечвае яе зварот па вэнах. From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэрца — фіброзна-мускульны орган крывяноснай сыстэмы, што сустракаецца ва ўсіх жывёлаў з кровазваротнай сыстэмай (уключна з усімі хрыбетнымі), які пампуе кроў у артэрыяльную сыстэму і забясьпечвае яе зварот па вэнах. Частка кардыя ў многіх мэдыцынскіх тэрмінах (напрыклад, кардыялёгія, кардыяграфія і іншыя) паходзіць ад грэц. καρδιά — «сэрца».
У некаторых паўзуноў, птушак, сысуноў і чалавека сэрца — парожні орган, які складаецца з 4 камэр: правае і левае перадсэрдзі, правы і левы страўнічак.
У чалавека сэрца ўтрымоўваецца ў сэрцавай торбе (пэрыкард) і разьмяшчаецца ў грудной клетцы.
Біцьцё сэрца кантралюецца аўтаномнай нэрвовай сыстэмай, нутраным кантралявальным органам зьяўляецца сынаатрыяльны вузел.
Затамкі ў сэрцы выявіў лекар Гіпакрацкай школы каля 4 стагодзьдзя да н. э., але іх роля на той момант не была растлумачаная. На роспалаці крыві ў артэрыях звычайна няма, бо пасьля сьмерці яна застаецца ў вэнах. Старажытныя анатамісты дапусьцілі, што праз кляпаны паветра трапляла далей у арганізм.
Філёзафы адрозьнівалі вэны ад артэрыяў, але меркавалі, што пульс быў уласьцівасьцю саміх артэрыяў. Эрасыстрат заўважыў, што зь перарэзанай артэрыі выцякае кроў. Гэты факт ён намагаўся тлумачыць тым, што паветра з артэрыяў падмяняецца крывёю, што паступае празь вельмі малыя судзіны паміж вэнамі і артэрыямі. Верагодна, гэтак ён вызначыў існаваньне капіляраў, але з адваротным крыватокам.
Грэцкаму лекару Галену (2 стагодзьдзе н. э.) было вядома, што па судзінах цячэ кроў, акрамя гэтага ён адрозьніваў функцыі вэнознай (цёмна-чырвонай) і артэрыяльнай (сьвятлейшай і болей вадкай) крыві. Вэнозная кроў, што ўтваралася ў печані з хілусу, забясьпечвала цела ростам і энэргіяй, а артэрыяльная кроў, што ўтваралася ў сэрцы, забясьпечвала жыцьцядзейнасьць праз наяўнасьць у крыві паветра. Паводле Галена, кроў цякла з крыніцы (печані або сэрца), спажывалася і не вярталася назад: сэрца не прапампоўвала кроў — яно накапляла кроў падчас дыясталы, а затым кроў пераносілася дзякуючы пульсацыі саміх артэрыяў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.