Remove ads
біялягічная вадкасьць жывых арганізмаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Кроў — вадкая тканка, сэрцава-судзіннай сыстэмы хрыбетных жывёлаў, у тым ліку чалавека. Складаецца з плазмы, эрытрацытаў, лейкацытаў і трамбацытаў. Цыркулюе па замкнутай сыстэме судзінаў пад узьдзеяньнем сілы рытмічна скарачальнага сэрца і непасрэдна зь іншымі тканкамі цела не перадаецца. Ва ўсіх хрыбетных кроў мае чырвоны колер (ад ярка- да цёмна-чырвонага), якім яна абавязаная гемаглябіну, які ўтрымліваецца ў спэцыялізаваных вузах, эрытрацытах. У некаторых малюскаў і суставаногіх кроў блакітнага колеру дзякуючы гемацыяніну.
Кроў складаецца з двух асноўных кампанэнтаў — плазмы і ўзважаных у ёй формавых складнікаў. У дарослага чалавека формавыя складнікі крыві складаюць каля 40—48 %, а плазма — 52—60 %. Гэткая суадносіна мае назву — гематакрытная лічба (ад стар.-грэц. αἷμα — кроў, стар.-грэц. κριτός — паказальнік). Кроў таксама падразьдзяляецца кроў, якая знаходзіцца ў рэчышчы судзінаў — так званая пэрыфэрычная кроў, і кроў, якая знаходзіцца ў крывятворных органах і сэрцы.
Плазма крыві ўтрымлівае воду і расчыненыя ў ёй рэчывы — бялкі і іншыя раганічныя і мінэральныя злучэньні. Асноўнымі бялкамі плазмы зьяўляюцца альбуміны, глябуліны і фібрынаген. Больш за 90 % плазмы — вада. Хлёрысты натр, вуглякіслы натр і некаторыя іншыя неарганічныя солі складаюць каля 1 %. Астатняя колькасьць прыпадае на долю бялкоў (прыкладна 7 %), вінаграднага цукру (прыкладна 0,1 %) і вельмі малой колькасьці многіх іншых рэчываў. Утрымліваюцца ў плазьме і газы, у прыватнасьці кісларод і вуглякіслы газ. У плазьме крыві расчыненыя таксама пажыўныя рэчывы (у прыватнасьці, глюкоза і ліпіды), гармоны, вітаміны, фэрмэнты і прамежкавыя і канчатныя прадукты абмену рэчваў, а таксама неарганічныя іёны.
Формавыя складнікі крыві прадстаўленыя эрытрацытамі, трамбацытамі і лейкацытамі:
Кроў адносіцца да хутка аднаўляльным тканкам. Фізыялягічная рэгенэрацыя формавых складнікаў крыві ажцьцяўляецца за кошт разбурэньня старых вузаў і ўтварэньня новых органамі крывяўтварэньня. Галоўным зь іх у чалавека і іншых сысуноў зьяўляецца шпік. У чалавека чырвоны, ці крывятворны, шпік разьмешчаны ў асноўным у клубах і ў доўгіх трубкавых костках.
Сярэдняя колькасьць крыві ў целе дарослага чалавека 6—8 % ад агульнай масы, ці 65—80 мл крыві на 1 кг масы цела, а ў целе дзіцяці — 8—9 %. То бок сярэдні аб’ём крыві ў дарослага чалавека складае 5000—6000мл. Парушэньне агульнага аб’ёма крыві ў бок памяншэньня называецца гіпавалеміяй, павялічэньне аб’ёму крыві ў параўнаньні з нормай — гіпэрвалемія.
Кроў, якая бесьперарыўна цыркулюе ў замкнутай сыстэме крывяносных судзінаў, выконвае ў арганізму розныя функцыі:
Паводле агульнасьці некаторых процігенных уласьцівасьцяў эрытрацытаў усе людзі падразьдзяляюцца на некалькіх групаў, якія называюцца групамі крыві. Прыналежнасьць да пэўнай групы крыві зьяўляецца прыроджанай і не зьмяняецца на працяну жыцьця. Найбольшае значэньне мае падзел крыві на чатыры групы паводле сыстэмы «AB0» і на дзьве групы — паводле сыстэмы «рэзус». Захаваньне сумяшчальнасьці крыві менавіта па гэтых групах мае асаблівае значэньне для бясьпечанага пераліваньня крыві. Аднак існуюць і іншыя, менш значныя, грпы крыві. Можна вызначыць верагоднасьць зьяўленьня ў дзіцяці той ці іншай групы крыві, ведаючы групы крыві яго бацькоў.
Кроў жывёлаў выкарыстоўваецца ў выглядзе ежы ў кухні многіх народаў. З крыві хатніх жывёлаў, якая атрымліваецца пры забоі на мясакамбінатах, вырабляецца альбумін, які выкарыстоўваецца ў кормавых сыстэмах пры разьвядзеньні драпежных жывёлаў.
Некаторыя лекавыя прэпараты (імунаглябуліны, сываратка) вырабляюцца з крыві жывёлаў (часьцей за ўсё коней). У 1990-х пачаліся дасьледваньні ўплыву на чалавека прэпаратаў крыві алтайскага марала, былі распрацаваныя пантагематаген і іншыя прадукты.
У юдаізьме і ісламе кроў зьяўляецца забароненай да спажываньня ў любым выглядзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.