Шпік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шпік

Шпік[1][2][3] — цэнтральны орган кроваўтварэньня, разьмешчаны ў губчатым рэчыве касьцей і касьцёвамазгавых поласьцях хрыбетных жывёл і чалавека. Выконвае таксама функцыі біялягічнай аховы арганізма і косьцеўтварэньня.

Thumb
Шпік

У чалавека шпік зьяўляецца на 2-м месяцы эмбрыянальнага разьвіцьця ў закладцы раменьніцы, на 3-м месяцы — у лапатках, рэбрах, грудзіне, хрыбетках і інш., на 5-м — функцыянуе як асноўны кроваўтваральны орган. Маса шпіка ў дарослага чалавека да 3700 г (3,4—5,9% ад масы цела). Складаецца з рэтыкулярнай тканкі, крывятворных і тлушчавых вузаў; забясьпечаны нэрвамі і крывяноснымі судзінамі.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.