Remove ads
бразыльскі і беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэна́н Барды́ні Брэса́н (парт. Renan Bardini Bressan; нарадзіўся 3 лістапада 1988 году, Тубаран) — колішні бразыльскі футбаліст, які мае беларускае грамадзянства[4], гуляў у паўабароне. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы гулец чэмпіянатаў Беларусі 2010, 2011 і 2012 гадоў. Найлепшы футбаліст Беларусі 2012 году.
Рэнан Брэсан | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 лістапада 1988[1][2][3] (36 гадоў) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2006 | Атлетыку Тубаран[d] | |
2007—2009 | Гомель | 77 (7) |
2010—2012 | БАТЭ | 80 (39) |
2013 | Аланія Ўладзікаўказ | 18 (0) |
2014 | Актабе | 0 (0) |
2014 | Астана | 6 (1) |
2014—2016 | Рыю Аві | 45 (8) |
2016—2017 | АПОЭЛ Нікасія | 7 (1) |
2017—2019 | Шавіш | 71 (10) |
2019 | Куяба | 3 (0) |
2020—2021 | Парана[d] | 35 (7) |
2021 | Жувэнтудзі[d] | 4 (0) |
2021 | КРБ[d] | 26 (5) |
2022—2023 | Крысіюма[d] | 6 (0) |
2022 | → Віла-Нова[d] | 0 (0) |
2023 | Эрсылію-Лус[d] | 12 (3) |
2023 | АБС Натал[d] | 8 (0) |
Зборныя | ||
2012—2018 | Беларусь | 29 (3) |
Пачаў гуляць у футбол у пяць гадоў[5]. Першыя трэнэры — Антоніё Карляс і Сэбастыяна[5]. Першы прафэсійны кантракт падпісаў з камандай роднага гораду за 150 даляраў у месяц[5]. У адным з паказальных матчаў яго заўважыў сэлекцыянэр з Украіны і прапанаваў два варыянты працаўладкаваньня — «Віцебск» і «Карпаты»[5], паехаў на прагляд у львоўскія «Карпаты», але там узьніклі праблемы[6]. Урэшце кантракт Брэсан заключыў з «Гомелем»[5].
У студзені 2010 году падпісаў кантракт з БАТЭ[7]. Тройчы ўключаўся БФФ у сьпіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2009, 2010, 2011.
Удзельнік Лігі Эўропы 2010—2011 гадоў[8][9] (адзначаўся па адным забітым галы ў хатніх матчах каманды супраць «Габнарф’ёрдуру», «Марытыму» — першы матч плэй-оф, «АЗ» 2-га туру, «Шэрыфа» 4-га туру, «Пары Сэн-Жэрмэн» — першы матч 1/16 фінала) і Лігі чэмпіёнаў 2011—2012 гадоў[10] (на рахунку па адным забітым мячы ў выязных матчах супраць «Лінфілду» і пльзенскай «Вікторыі» 1-га туру, і хатніх матчах супраць «Экранасу» і «Міляну» 4-га туру) у складзе БАТЭ.
26 лістапада 2012 году падпісаў кантракт на 3,5 году з уладзікаўкаскай «Аланіяй», да якой ён далучыўся ў студзені 2013 году[11]. У кастрычніку 2013 году ў аднабаковым парадку скасаваў кантракт з «Аланіяй» празь нявыплату заробку больш чым за тры месяцы[12]. У студзені 2014 году падпісаў кантракт на 2 гады з казаскім клюбам «Актобэ»[13], аднак ужо ў пачатку лютага пакінуў клюб па ўзаемнай згодзе бакоў[14], пасьля чаго падпісаў двухгадовы кантракт зь іншым казаскім клюбам — «Астана»[15]. Ужо ў канцы ліпеня 2014 году кантракт з «Астаной» быў скасаваны, за гэты час Брэсан правёў за клюб 6 гульняў, у якіх забіў 1 гол[16]. У жніўні 2014 году падпісаў кантракт на два гады з партугальскім клюбам «Рыю Аві»[17]. У ліпені 2016 году падпісаў кантракт на два гады з кіпрскім клюбам АПОЭЛ[18]. У студзені 2017 году перайшоў у партугальскі клюб «Шавіш»[19]. У траўні 2019 году, пасьля таго як «Шавіш» страціў месца ў Прымэйра-лізе, пакінуў каманду[20].
У верасьні 2019 году падпісаў кантракт з клюбам «Куяба» з бразыльскай Сэрыі Б[21]. Згуляўшы за каманду ў трох матчах, пакінуў яе па заканчэньні кантракта ў сьнежні 2019 году[22]. У лютым 2020 году далучыўся да іншага клюба другога бразільскага дывізіёну — «Параны»[23], дзе быў адным зь вядучых гульцоў. У кастрычніку 2020 году падоўжыў кантракт з «Паранай» да канца 2021 году[24]. У лютым 2021 году, пасьля таго як «Парана» страціла месца ў Сэрыі Б, далучыўся да «Жувэнтудзі»[25], дзе часцей заставаўся на лаўцы запасных, правёў толькі чатыры матчы ў Лізе Гаушу. У чэрвені 2021 году падпісаў кантракт з клюбам КРБ[26], а ў сьнежні 2021 году перайшоў у «Крысіюму»[27]. У ліпені 2022 году быў аддадзены ў арэнду ў «Віла-Нову»[28]. Праз траўмы не згуляў аніводнага матчу за каманду і ў лістападзе 2022 году пакінуў «Віла-Нову»[29].
У пачатку 2023 году быў у складзе «Крысіюмы» ў матчах чэмпіянату штату Санта-Катарына, аднак заставаўся на лаўцы запасных і не выходзіў на поле. У лютым 2023 году скасаваў кантракт з клюбам[30] і неўзабаве стаў гульцом «Эрсылію-Лус» з Сэрыі Д[31]. У ліпені 2023 году перабраўся ў АБС з Сэрыі Б[32][33], аднак ужо ў верасьні 2023 году перастаў зьяўляцца на полі і хутка пакінуў каманду[34][35].
У лістападзе 2023 году далучыўся да футзальнай каманды «Барсэмлона» з роднага гораду Тубаран[36].
29 лютага 2012 году дэбютаваў у зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Малдовы. У 2012 годзе ў складзе алімійскай зборнай Беларусі прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Лёндане.
Рэнан — каталік. Ведае партугальскую, ангельскую і расейскую мовы[5]. У 2007 годзе пазнаёміўся з сваёй будучай жонкай Мар’янай, яна вучылася ў мэдыцынскім інстытуце[5]. 17 сьнежня 2010 году Ўказам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Брэсану было выдадзена беларускае грамадзянства[38][39]. Падчас выступаў за барысаўскі БАТЭ жыў у Менску[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.