частка земляў Беларусі з каштоўнымі прыроднымі мясьцінамі, у дачыненьні якой усталяваны асаблівы лад аховы From Wikipedia, the free encyclopedia
Прыродаахо́ўныя тэрыто́рыі Белару́сі — частка земляў Беларусі з каштоўнымі прыроднымі мясьцінамі, у дачыненьні якой усталяваны асаблівы лад аховы і карыстаньня.
Віды: заказьнік, запаведнік, нацыянальны парк і помнік прыроды. Паводле 3-га артыкула Закону Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 году № 150-З «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» (ААПТ), у залежнасьці ад узроўню дзяржаўнага кіраваньня яны падзяляюцца на землі мясцовай і рэспубліканскай значнасьці. Запаведнікі і нацыянальныя паркі маюць рэспубліканскую значнасьць. Згодна з 33-м артыкулам прыродаахоўная тэрыторыя набывае міжнародную значнасьць пры ўлучэньні «ў сусьветную сетку біясфэрных запаведнікаў ААНАНК, сьпісы мясьцінаў Сусьветнай спадчыны ААНАНК, водна-балотных угодзьдзяў міжнароднай значнасьці і Смагардавую сетку». Падрыхтоўку і прадстаўленьне ў міжнародныя арганізацыі прапановы аб такім улучэньні ажыцьцяўляе Мінпрыроды Беларусі. Міжнародная значнасьць таксама надаецца памежным землям, калі яны прызнаныя сумежнымі прыродаахоўнымі землямі ў адпаведнасьці зь міжнароднымі дамовамі Беларусі[1].
На 1 студзеня 2023 году налічвалася 1335 ААПТ. Сярод іх было 634 мясцовыя і 332 рэспубліканскія помнікі прыроды, 275 мясцовых і 99 рэспубліканскіх заказьнікаў, 4 нацыянальныя паркі і Бярэзінскі запаведнік. Прыродаахоўныя землі займалі 9,1 % плошчы краіны, у тым ліку 15,1 % земляў Берасьцейская вобласьці, па 10 % — Віцебскай і Гарадзенскай, 7,5 % — Гомельскай, 4,6 % — Магілёўскай і 7,7 % — Менскай. Міжнароднае прызнаньне мелі 26 водна-балотных угодзьдзяў, 3 біясфэрныя запаведнікі і Белавеская пушча[2].
Паводле 6-га артыкула Закону Беларусь 2018 году «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», прэзыдэнт Беларусі «прымае рашэньні пра абвяшчэньне, пераўтварэньне і спыненьне існаваньня запаведнікаў і нацыянальных паркаў». Згодна зь 7-м артыкулам Закону Савет міністраў Рэспублікі Беларусь прымае такія рашэньні датычна заказьнікаў рэспубліканскай значнасьці і «зацьвярджае схему разумнага разьмяшчэньня ААПТ рэспубліканскай значнасьці». Паводле 8-га артыкула, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь:
У 9-м артыкуле Закону прадугледжвалася, што мясцовыя Саветы дэпутатаў «зацьвярджаюць па ўзгадненьні зь Мінпрыроды Беларусі абласныя схемы разумнага разьмяшчэньня ААПТ мясцовай значнасьці». Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы:
Згодна з 23-м артыкулам абвяшчэньне і пераўтварэньне запаведніка ажыцьцяўляецца «з выняцьцём зямельных дзялянак ва ўсіх землекарыстальнікаў», а нацыянальнага парка — у асобных землекарыстальнікаў. Паводле 36-га артыкула Закону, НАНБ праводзіць назіраньні за зьмяненьнем складу земляў і навакольнага асяродзьдзя на прыродаахоўных землях кожныя 10 гадоў, за станам навакольля — прынамсі аднойчы на 5 гадоў і за пагрозамі навакольлю на маршрутах — аднойчы на 2—5 гадоў. У 38-м артыкуле прадугледжвалася, што дзяржаўныя праграмы разьвіцьця прыродаахоўных земляў «распрацоўваюцца Мінпрыроды сумесна з НАНБ і Кіраўніствам справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь»[1].
Паводле 24-га артыкула Закону, на прыродаахоўных землях Беларусі забаранялася:
У 37-м артыкуле Закону «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» прадугледжвалася, што прыродаахоўнай тэрыторыі прысвойваецца рэестровы нумар у выглядзе АААА.Б.В.Г, дзе:
У 1923 годзе Савет народных камісараў Беларускай ССР зацьвердзіў Пастанову аб парадку аховы помнікаў прыроды, якія абвясьціў дзяржаўнай уласнасьцю. У 1925 годзе Бярэзінскі запаведнік стаў першым у Беларускай ССР. У 1930-я гады стварылі водаахоўныя лясы. У 1939 годзе заснавалі запаведнік «Белавеская пушча». У 1960 годзе Савет міністраў БССР утварыў Дзяржаўны камітэт аховы прыроды. У 1961 годзе зацьвердзілі Закон аб ахове прыроды. У 1963 годзе Савет міністраў БССР ухваліў Пастанову «Аб ахове помнікаў прыроды на тэрыторыі Беларускай ССР», паводле якой іх сьпіс дапоўнілі. Самі помнікі прыроды падзялілі на батанічныя, водныя і геалягічныя. У 1992 годзе ў незалежнай Беларусі ўхвалілі Закон «Аб ахове навакольнага асяродзьдзя». У 1997—2002 гадах зацьвердзілі Кодэксы аб нетрах, вадзе, зямлі і лесе. На 1 студзеня 2004 году ў Беларусі налічвалася 1476 прыродаахоўных тэрыторыяў агульнай плошчай 16 294 км² (7,6 % тэрыторыі Беларусі). Сярод іх было 439 мелі рэспубліканскую значнасьць пры агульнай плошчы 12 618 км²: 337 помнікаў прыроды і 97 заказьнікаў, зь якіх 52 біялягічныя, 27 краявідных і 18 водных. Таксама дзейнічаў Бярэзінскі запаведнік і 4 нацыянальныя паркі Беларусі: «Белавеская пушча», «Браслаўскія азёры», Нарачанскі і Прыпяцкі. Сярод прыродаахоўных земляў 23 прыпадала на даліны і паплавы рэк агульнай плошчай 3948 км² (31,4 %), у тым ліку Прыпяцкі нацыянальны парк і заказьнікі Сярэдняя Прыпяць, Ліпічанская пушча і Днепра-Сожаўскі. На адкрытыя і лясныя балоты прыпадала 31 прыродаахоўная тэрыторыя агульнай плошчай 2832 км² (22,5 %), у тым ліку Бярэзінскі запаведнік і заказьнікі Ельня, Дзікае і Альманскія балоты. Таксама налічвалася 32 векавыя лясы агульнай плошчай 2734 км² (21,7 %), у тым ліку нацыянальны парк «Белавеская пушча» і 31 заказьнік. На лясныя азёры прыпадала 16 прыродаахоўных тэрыторыяў агульнай плошчай 3067 км² (24,4 %), у тым ліку Нарачанскі нацыянальны парк і «Браслаўскія азёры», а таксама заказьнікі Рычы, Доўгае, Крывое і Сялява. Міжнародную значнасьць мелі: Белавеская пушча як помнік прыроды Сусьветнай спадчыны і сумежны біялягічны запаведнік; Бярэзінскі запаведнік пад эгідай ААНАНК і Рады Эўропы; заказьнікі Альманскія балоты, Сярэдняя Прыпяць, Ельня, Асьвейскі і Званец як водна-балотныя ўгодзьдзі паводле Рамсарскай канвэнцыі 1977 году; Прыпяцкі нацыянальны парк і заказьнікі Сярэдняя Прыпяць, Прастыр, Званец, Дзікае і Выганашчанскае былі важнымі для птушак тэрыторыямі[3].
На 1 студзеня 2004 году агульная плошча помнікаў прыроды складала 166 км². Сярод 572 помнікаў прыроды мясцовай значнасьці было 189 валуноў і валунна-галечных канглямэратаў, 103 каштоўныя насаджэньні, 95 паркаў, 65 камавых узгоркаў, 60 крыніцаў і азёраў, 51 дрэва і 8 геалягічных агаленьняў. Таксама існавала 337 помнікаў прыроды рэспубліканскай значнасьці, зь іх 158 валунаў і іх спалучэньняў, 58 векавых і рэдкіх дрэваў ды іх спалучэньняў, па 31 каштоўным насаджэньні і камавым узгорку, 27 геалягічных агаленьняў, 23 старадаўнія паркі, 5 мінэральных крыніцаў, 3 месцы росту рэдкіх расьлінаў і 1 парк камянёў[4]. На канец лістапада 2017 году прыродаахоўныя землі Беларусі займалі звыш 45 000 км², што складала звыш 20 % плошчы краіны[5].
На 2020 год у Беларусі налічваўся 931 помнік прыроды, у тым ліку 605 мясцовай значнасьці (65 %)[6], і 381 заказьнік, у тым ліку 282 мясцовай значнасьці (74 %)[7]. Таксама дзейнічала 4 нацыянальныя паркі Беларусі і 2 запаведнікі — Бярэзінскі і Палескі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.