From Wikipedia, the free encyclopedia
Лебядзі́ны зака́зьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, заснаваны ў 1984 годзе на месцы Лебядзінай сажалкі на землях Агракамбінату «Ждановічы» ў Менскім раёне[1] (цяпер Менск).
Лебядзіны заказьнік | |
Від з праспэкта Пераможцаў (2020 год) | |
Плошча | 51,52 га |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Геаграфічныя каардынаты | 53° пн. ш. 27° у. д. |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Утварэньне | 1984 |
Лебядзіны заказьнік |
Да заснаваньня заказьніка на месцы Лебядзінай сажалкі была торфараспрацоўка. Пасьля яе спыненьня балоцістыя мясьціны засялілі лебедзі, ад якіх заказьнік назвалі Лебядзіным. Да 2014 году назіраньні выявілі ў Лебядзіным заказьніку каля 120 відаў птушак, што складалі 1/3 відавой разнастайнасьці Беларусі. Зь вясны да восені на Лебядзінай сажалцы сустракаўся малы бугай, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, а таксама качка, хахлатая чэрнядзь, чарацянка і лысуха. Узімку заставаліся лебедзі-шыпуны[2]. На 2016 год Лебядзіны заказьнік быў адзінай прыродаахоўнай дзялянкай Менска і месьціўся ў Цэнтральным раёне сталіцы. Сярод выяўленых на Лебядзінай сажалцы відаў птушак было 8 занесеных у Чырвоную кнігу[3]. На 2017 год у заказьніку дзейнічала экалягічная сьцежка, што была адной зь дзьвюх у Менску[4]
Да 2017 году ў Лебядзіным заказьніку сустракаліся 8 відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі: драч і чубаты жаваранак, што мелі эўрапейскі стан аховы, а таксама шарашчокая паганка, малая чайка, турухтан, вялікі грыцук[5], малы бугай і малая крачка. Таксама адзначаліся яшчэ 4 віды рэдкіх птушак: чырка-траскунок, траўнік, шэрая мухалоўка і звычайны жулан. Гнездаваліся малы бугай і драч. На дзялянцы нізіннага асаковага балота сустракалася 2 віды расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу: балотны трывостранік і балотны відомец[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.