Некамэрцыйная арганізацыя, што дзейнічае на падставе сяброўства грамадзянаў, выкарыстаньня дадзеных для супольнага садаводзтва дзялянак From Wikipedia, the free encyclopedia
Садаводчае таварыства — некамэрцыйная арганізацыя, што дзейнічае на падставе сяброўства грамадзянаў, выкарыстаньня дадзеных для супольнага садаводзтва дзялянак у мэтах вырошчваньня пладовых, ягадных, гароднінных і дэкаратыўных расьлінаў, стварэньня ўмоваў для адпачынку.
Дзялянкі даюцца таварыству паводле рашэньня раённага Савета дэпутатаў у валоданьне або карыстаньне. На дзялянку, дадзеную сябру таварыства, выдаецца дзяржаўны акт на права пажыцьцёвага атрыманага ў спадчыну ўладаньня зямлёй. Садовае таварыства ёсьць юрыдычнай асобай[1].
Паводле 18-га пункту Палажэньня «Аб садаводчым таварыстве» 2008 году, яго ўдзельнік мае права:
Згодна з 19-м пунктам Палажэньня «Аб садаводчым таварыстве» 2008 году, яго ўдзельнік абавязаны:
Паводле 39-га артыкула Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб зямлі 2008 году, «Зямельныя ўчасткі для калектыўнага садаводзтва, дачнага будаўніцтва даюцца грамадзянам Рэспублікі Беларусь у прыватную ўласнасьць, пажыцьцёвае спадкаемнае валоданьне або арэнду, а іншаземных грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, — у арэнду». Пагатоў «даюцца зямельныя ўчасткі, прыдатныя для іх выкарыстаньня ў пазначаных мэтах, як правіла, з фонду пераразьмеркаваных земляў і паблізу ад аўтамабільных дарогаў і чыгунак». Згодна з 36-м артыкулам Кодэксу аб зямлі, «Памер зямельнага ўчастка, дадзенага... для калектыўнага садаводзтва.. ня можа перавышаць 0,15 гектара на аднаго сябра садаводчага таварыства». Паводле 9-га артыкула Кодэксу, «У фонд пераразьмеркаваных земляў улучаюцца... вольныя (незанятыя) зямельныя ўчасткі». У сваю чаргу, згодна з артыкулам 351 Кодэксу, «Мясцовыя выканаўчыя камітэты ўтвараюць пералікі вольных зямельных участкаў», якія «штомесяц абнаўляюцца і разьмяшчаюцца на інфармацыйных стэндах і афіцыйных сайтах гэтых органаў у глябальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт»[3].
На 1 студзеня 2013 году на ўліку ў Беларусі стаяла 4477 садаводчых таварыстваў, якія ўлучалі 371,5 тыс. дзялянак. Найбольш садаводчых таварыстваў было ў Менскай вобласьці — 30%, найменш у Магілёўскай — 9%. У Менскай вобласьці знаходзіліся 1372 садаводчыя таварыствы, якія налічвалі 211,3 тыс. дзялянак (57%) агульнай плошчай 17,9 тыс. гектараў (179 км²)[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.