Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Праспэкт Гедзіміна[1] (лет. Gedimino prospektas), гістарычны Юраўскі — галоўная цэнтральная вуліца Вільні, якая зьвязвае Старое Места зь Зьвярынцам праз Лукішкі. Існуе з 2-й паловы XIX ст. Гістарычная назва ўтварылася ад кармэліцкага касьцёла Сьвятога Юрыя, што месьціцца ў пачатку праспэкту. Сучасную назву атрымаў у гонар вялікага князя Гедзіміна.
Архітэктурныя дамінанты — Катэдра Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава, якая замыкае пэрспэктыву праспэкту, а таксама збудаваныя ў стылі віленскага барока кляштарныя комплексы кармэлітаў з касьцёлам Сьвятога Юрыя і дамініканаў з касьцёлам Сьвятых Якуба і Піліпа, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў.
Гісторыя праспэкту пачалася ў 1852 годзе, калі зьявіўся плян забудовы прадмесьця Лукішкаў з новай цэнтральнай вуліцай. Вакол гэтай вуліцы, забудаванай 2- і 3-павярховымі камяніцамі ўтварыўся новы цэнтар места. У канцы праспэкту ў пачатку XX ст. збудавалі мост, які вядзе ў прадмесьце Зьвярынец.
За часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі праспэкт перайменавалі ў гонар Адама Міцкевіча, за савецкім часам — сьпярша ў імя Сталіна, потым Леніна. У 1989 годзе праспэкту надалі імя вялікага князя Гедзіміна.
Даўжыня праспэкту каля 1,8 км. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Катэдральнага пляцу, з правага паўночнага боку няцотныя нумары, зь левага паўднёвага — цотныя. Мае брукаваную (плітка) праезную частку. Рух транспарту абмежаваны, у вячэрні і начны час закрыты.
Апроч Катэдральнага, праходзіць праз пляцы Лукіскі, Кудзіркі і Незалежнасьці. На праспэкт выходзяць або яго перасякаюць вуліцы Сірвідаса, Татарская, Віленская, Ягайлы, Стульгінскіса, Якштаса, 16 лютага, Ахвяраў, Кудзіркі, Тумаса-Вайжгантаса, Кроская, Ратундаса. Пад праспэктам праходзіць тунэль Жалезнага Воўка.
У адміністрацыйным пляне частка праспэкту (няцотны бок ад № 1 да 11, цотны бок ад № 2 да 18) адносіцца да раёну Старога Места, частка (няцотны бок № 13—53, цотны — № 20—64) — да Новага Места.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.