Акадэмія навук Летувы
навуковая ўстанова ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
навуковая ўстанова ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Акадэмія навук Летувы (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademija, LMA) — аўтаномная, фінансуемая ўрадам навуковая ўстанова, якая аб’ядноўвае дзейнасьць летувіскіх навукоўцаў.
Заснавана 16 лютага 1941 году ў Вільні на ўзор Акадэміі навук СССР. Да 1990 году называлася Акадэміяй навук Летувіскай ССР. Па статуце ў Акадэміі навук Летувы можа знаходзіцца 40 акадэмікаў, 60 карэспандэнтаў, 50 экспэртаў і неабмежаваная колькасьць замежных экспэртаў.
Першым прэзыдэнтам быў летувіскі пісьменьнік Вінцас Крэве. Пазьней на пасадзе кіраўніка былі Мікалас Біржышка, Уладас Юргуціс, Юозас Матуліс, Юрас Пажэла і Бэнэдыктас Юодка. З 9 верасьня 2003 году Акадэміяй навук кіраваў Зянонас Рокус Рудзікас. На агульным сходзе АН Летувы 21 красавіка 2009 году новым прэзыдэнтам большасьцю галасоў (87 «за», 30 «супраць», два бюлетэні з 119 былі прызнаныя несапраўднымі) быў абраны акадэмік Вальдэмарас Разумас, біяхімік па спэцыяльнасьці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.