вуліца ў Вільні From Wikipedia, the free encyclopedia
Тата́рская ву́ліца[1] (лет. Totorių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае праспэкт Гедзіміна і вуліцу Ігнатаўскую.
Татарская лац. Tatarskaja | |
вуліца | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Гістарычны раён | Старое Места |
Былыя назвы | Ігнатаўская, Татарска-Езуіцкая, Палецкіса |
Даўжыня | 600 м |
Паштовыя індэксы | LT-01121, LT-01144 |
На мапе | |
Вуліца Татарская ў Вікісховішчы |
Атрымала сваю назву ад кірунку да прадмесьця Лукішкаў, дзе з часоў Вітаўта пасяліліся крымскія татары. У пачатку XIX ст. вуліца мела брукаваную праезную частку.
За савецкім часам вуліцу перайменавалі ў імя летувіскага камуністычнага дзеяча Палецкіса. У наш час ёй вярнулі гістарычную назву. 14 верасьня 2016 году на кутнім будынку (на рагу з праспэктам Гедзіміна) мескія ўлады адкрылі шыльду з назвай вуліцы на крымска-татарскай мове.
Даўжыня вуліцы каля 600 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад праспэкту Гедзіміна. З правага заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.
З правага боку адыходзіць вуліцы Дабрачынная і Бэнэдыктынская, зь левага боку — Гарбарская. Перасякаецца вуліцай Людвісарскай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.