Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Поль Сэза́н (па-француску: Paul Cézanne, 19 студзеня 1839 году — 22 кастрычніка 1906 году) — францускі мастак, прадстаўнік напрамку постімпрэсіянізму.
Поль Сэзан | |
Поль Сэзан (1861 год) | |
Дата нараджэньня | 19 студзеня 1839 |
---|---|
Месца нараджэньня | Экс-ан-Праванс, Францыя |
Дата сьмерці | 22 кастрычніка 1906 |
Месца сьмерці | Экс-ан-Праванс, Францыя |
Прычына сьмерці | пнэўманія |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс |
Навуковая сфэра | малярства |
Жанры | натурморт[d][2][3], жанравае малярства[d][3], пэйзаж[3] і партрэт[3] |
Плынь | постімпрэсіянізм |
Працы | Лес (1902-04) |
Пад уплывам | Эжэн Дэлякруа і Гюстаў Курбэ[d] |
Сайт | paul-cezanne.org (анг.) |
Подпіс | |
Поль Сэзан нарадзіўся 19 студзеня 1839 году ў невялікім мястэчку Экс-ан-Праванс. Маюцца зьвесткі, што бацька мастака, Люі-Агюст, паходзіў з Італіі. Ён працаваў капялюшным майстрам, што ў той час было вельмі прыбытковай справай якая дазволіла ў 1848 годзе адчыніць Люі-Агусту ўласны банк «Cézanne & Cabassol». Грамадзтва Экс-ан-Праванса не да канца прыняла Люі-Агуста па прычыне яго сьціплага паходжаньня, а так сама з-за таго, што ён меў сувязь са служанкай і толькі перад самым нараджэньнем двух пазашлюбных дзяцей ажаніўся на ёй.
У 1852 годзе Поль паступіў у гімназію Бурбон, дзе вучыўся разам з Эмілем Заля.
Згодна з жаданьнем бацькі Поль паступіў на юрыдычныя курсы пры ўнівэрсытэце Экс-ан-Праванса, але яны зусім яго не заінтарасавалі. Адначасова з юрыдычнымі курсамі Поль наведваў лекцыі па мастацтву і праз некаторы час кінуў юрыдычную кар’еру, вырашыўшы поўнасьцю прысьвяціць сябе мастацтву. Гэта не спадабалася бацьку, аднак ён усталяваў сыну значную рэнту, якая дазваляла Полю весьці бязьбеднае жыцьцё.
Пасьля пераезду ў Парыж у 1861 годзе, ён паступіў у акадэмію Suisse і адначасова вывучаючы ў Люўры працы старажытным майстроў. Тут ён пазнаёміўся з Камілем Пісаро, П’ерам Агюстам Рэнуарам, Клёдам Манэ і Альфрэдам Сысьлеем.
У 1869 годзе Поль Сэзан пазнаёміўся з дзевятнаццацігадовай мадэлькай Хартэнс Флюет, у якой пасяліўся, захоўваючы гэты факт у таямніцы па прычыне таго, што ён баяўся, што бацька не згодзіцца на іх шлюб. Хутка нарадзіўся сын Поль, аб чым бацькі Сэзана так сама не даведаліся. Пад час франка-прускай вайны мастак, разам з Хартэнс і сынам пераехалі ў невялікую вёску пад Марсэлем. Потым, у гэтай вёсцы Сэзан бываў яшчэ некалькі разоў у сваім жыцьці. Ён маляваў тамтэйшыя навакольлі.
Бацька Сэзана Люі-Агуст даведаўся аб сувязі сына з Гартэнс і аб іх дзіцяці, і, каб пакараць сына, зьменшыў штомесячныя выплаты сыну, каб іх хапала толькі на выдаткі толькі адной асобы. Але праз некаторы час, просьбы маці аб павялічэньні плацяжоў для сына паўплывалі на Люі-Агюста. Толькі ў канцы свайго жыцьця бацька Сэзана (па большай частцы дзякуючы сястры мастака Марыі) згадзіўся на шлюб Поля. Вясельле адбылося 28 траўня 1886 году ў Экс-ан-Праванс, у прысутнасьці ўсёй сям’і. Празь некалькі месяцаў Люі-Агюст памёр ва ўзросьце 88 гадоў. Сэзан атрымаў у спадчыну маёнтак, але далей жыў спакойным жыцьцём, шукаючы натхненьня ў навакольлі Экс-ан-Праванс.
У 1886 годзе Эміль Заля выдаў апавяданьне «L’Oeuvre», якоя выклікала сканчэньне іх сяброўства з Сэзанам. Герой гэтай аповесьці Клод Ланцьер, гэта мастак, пазбаўлены творчай моцы, і які ня здолеў рэалізаваць свае мары, скончыўшы сваё жыцьцё самазабойствам. Поль Сэзан распазнаў у гэтым героі сябе. У кароткім лісьце падзякаваў Заля за прысьвячэньне яму аповесьці, пасьля чаго яны ніколі больш не сустракаліся.
Прызнаньне прыйшло да Сэзана ў 1900 годзе, калі яго творы былі прадстаўлены на Сусьветнай выставе ў Парыжы. Ён пачаў карыстацца вялікай папулярнасьцю сярод маладога пакаленьня імпэсіяністаў.
15 кастрычніка 1906 году, над час працы на прыродзе над новай карцінай, Сэзан трапіў у буру, у выніку чаго моцна прастудзіўся і захварэў. 22 кастрычніка ён памёр.
Творчасьць Сэзана знаходзілася пад значным уплывам мастацтва барока і рамантызму. Ён браў удзел у выставах імпрэсіяністаў. Пазьней ён знайшоў уласныя шляхі адлюстраваньня прасторы. Ён адмовіўся ад лінейнай пэрспэктывы і пачаў выкарыстоўваць спосаб маляваньня пэрспэктывы ў розных пунктаў гледжаньня, і такі кірунак мысьленьня знайшоў выраз у кубізме. У творах Сэзана, уяўленьне прадметаў набліжаецца да геамэтрычных формаў.
Значны ўплыў на творчасьць Сэзана аказала спатканьне з Камілем Пісаро. Пад яго ўплывам Сэзан павялічыў калярыт сваіх вобразаў і надаў ім лёгкасьць.
Улюблёнай тэматыкай творчасьці Сэзана зьяўляюцца пэйзажы (асабліва навакольлі Экс-ан-Праванс і Марсэля), партрэты і нацюрморты. Ён маляваў садавіну, сталы і крэслы, выяўляючы іх асабістым чынам, так як быццам яны страцілі раўнавагу. Яго не інтарэсавала жыцьцё Парыжу, з яго вуліцамі, тэатрамі і кабарэ, якое у той час было тэмай шматлікіх твораў імпрэсіяністаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.