Марсэль (па-француску: Marseille, maʁsɛj, мясцовае вымаўленьне [mɑχˈsɛjɐ]; па-аксытанску: Marselha, maʀˈsejɔ, maʀˈsijɔ) — горад у Францыі на ўзьбярэжжы Міжземнага мора. Адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Буш-дзю-Рон рэгіёну Праванс-Альпы-Лазурны бераг. Разьмешчаны на беразе Ліёнскага заліву, паблізу вусьця ракі Роны, зь якой горад зьвязаны каналам. На 2021 год насельніцтва гораду складала 873 076 чалавек — другі паводле колькасьці насельніцтва горад Францыі. Насельніцтва Марсэльскай аглямэрацыі складала 1 625 845 чалавек.

Хуткія факты
Марсэль
франц. Marseille
Thumb
Thumb Thumb
Герб Марсэлю Сьцяг Марсэлю
Дата заснаваньня: 600 да н. э.
Краіна: Францыя
Рэгіён: Праванс-Альпы-Лазурны бераг
Дэпартамэнт: Буш-дзю-Рон
Кіраўнік: Бенуа Паян[d]
Плошча: 240,62 км²
Вышыня: 6 м н. у. м.
Насельніцтва (2021)
колькасьць: 873 076 чал.
шчыльнасьць: 3628,44 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 491, 496
Паштовыя індэксы: 13001—13016
Геаграфічныя каардынаты: 43°17′48″ пн. ш. 5°22′35″ у. д.
Марсэль на мапе Францыі
Thumb
Марсэль
Марсэль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.mairie-marseille.fr
Закрыць

Гісторыя

Заснаваны каля 600 да н. э. факейцамі — грэкамі з Малой Азіі — і зваўся тады горад «Масалія» (грэц. Μασσαλία).

Паводле мясцовай легенды гісторыя гораду пачалася як гісторыя каханьня Жыптыс, дачкі караля Нана племені лігурыйцаў, і грэка Протыса: грэкі высадзіліся на бераг Праванса ў той момант, калі кароль Нан задумаў выдаць замуж сваю дачку. Для гэтага ён склікаў баль, на якім Жыптыс абрала б сабе жаніха. Менавіта грэку Протысу працягнула яна свой кубак зь віном. Пара атрымала ў якасьці вясельнага падарунку частку ўзьбярэжжа, на якім яны і заснавалі горад, названы Масалія.

Масалія паступова станавілася буйным квітнеючым гандлёвым горадам са шматлікімі гандлёвымі факторыямі па ўзьбярэжжы Міжземнага мора й уверх па Роне (цяперашнія Ніцца, Антыб, Арль, Авіньён).

Доўгі час незалежная рэспубліка была хаўрусьнікам старажытнага Рыма й нярэдка зьвярталася да ягонай апэцы для абароны сваіх гандлёвых інтарэсаў ад умяшаньняў мясцовых плямёнаў. Але падчас канфлікту Цэзара з Пампэем Вялікім у I стагодзьдзі да н. э. Масалія падтрымала апошняга й была разбурана войскамі Цэзара, горад пазбавілі гандлёвых факторыяў і флёту. Хоць горад захаваў сваю незалежнасьць, але ягоны ўплыў адчувальна зьнізіўся. Марсэль адрадзіўся толькі ў X стагодзьдзі дзякуючы герцагу Праванса.

Крыжовыя паходы спрыялі росту гандлёвага значэньня Марсэля, які стаў з тых часоў важным транзытным портам. У 1481 годзе горад разам з Правансам увайшоў у склад Францускага каралеўства. У 1720—1722 гадох ад эпідэміі бубонай чумы, па розных ацэнках, з 90-тысячнага насельніцтва гораду загінула ад 40 тыс. да 64 тыс. чалавек[1].

У гады Вялікай францускай рэвалюцыі Марсэль падтрымаў рэспубліканцаў, і гімн Францыі стаў называцца «Марсэльезай». Падчас Другой сусьветнай вайны Марсэль быў адным з найбуйнейшых цэнтраў супраціву.

Спорт

У горадзе знаходзіцца стадыён «Вэлядром», які зьяўляецца хатняй арэнай францускага футбольнага клюбу «Алімпік».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.