Нарымонт Гедзімінавіч (у праваслаўі Глеб; каля 1294 — 2 лютага 1348) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь полацкі (1335—1345).

Хуткія факты Князь полацкі, Папярэднік ...
Нарымонт
лац. Narymont
Thumb
Нарымонт (уяўны партрэт)
Князь полацкі
1335  1345
Папярэднік Воін
Наступнік Андрэй Альгердавіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1294
Памёр 2 лютага 1348
Дынастыя Гедзімінавічы
Закрыць

Імя

Нормунд (Normundus[1], Normund) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Ашнар; германскія імёны Narelo, Norvid, Asinar) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[4], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4]. Такім парадкам, імя Нарымонт азначае «захаваньне палкасьці»[7].

Адпаведнасьць імя Нармонт германскаму імю Nor(d)mund (*Norimund) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Reussen könig Norman (Хроніка Віганда)[9]; Narmanthe rex Rutenorum (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[10]; Narimuth[lower-alpha 1] або Нарамонтъ[lower-alpha 2] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Narimunth (Ян Длугаш)[11]; Наримонтъ Гедиминовичь (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[12]; Наримонтъ Гедименовичь (Сафійскі першы летапіс)[13]; Наримонтъ Гедименовичь[14] або Наримантъ Гедимановичь[15][16] (Ніканаўскі летапіс); Наримонт… Наримунт (Хроніка літоўская і жамойцкая)[17].

Жыцьцяпіс

Thumb
Пячаць Нарымонта з Пагоняй, 1330 г.

Паводле Раўданскага рукапісу, Нарымонт нарадзіўся ў 1277 годзе і быў другім сынам Гедзіміна ад першай жонкі Віды. Упершыню выступае ў гістарычных крыніцах у 1331 годзе, калі Гедзімін затрымаў на Валыні наўгародзкага архіяпіскапа Васіля, адпусьціўшы з умовай абраньня Нарымонта князем Вялікага Ноўгараду. Імаверна, тады ж атрымаў праваслаўнае імя Глеб.

Прыбыў у Ноўгарад у кастрычніку 1333 году, атрымаў у «кармленьне» гарады Ладагу, Арэшак, Карэлу, палову Капор’я. Каля 1335 году зьехаў з Ноўгараду, хутчэй за ўсё, каб заняць полацкі сталец па сьмерці князя Воіна (у праваслаўі Васіля, брата Гедзіміна). Пакінуў у Ноўгарадзе замест сябе сына Аляксандра. У 1338 годзе адмовіўся прыехаць на дапамогу наўгародцам дзеля адбіцьця швэдзкай агрэсіі і нават адклікаў Аляксандра з Арэшка. Намесьнікі Глеба-Нарымонта, аднак, заставаліся ў Арэшку да 1348 году.

Каля 1338 году Глеб-Нарымонт разам з полацкім япіскапам Грыгорам падпісаў дамову з Рыгай (захаваўся адно дадатак, які варуе вольны гандаль Дзьвіной; раней памылкова датаваўся 1330 годам). Да дадатку прымацоўваецца пячатка з выявай Пагоні — адна з найранейшых вядомых выяваў гэтага гербу[18]. Ускосна ўпамінаецца як полацкі князь («кароль») у дамове Смаленску з Рыгай (каля 1340 году).

Паводле «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх», згодна з тэстамэнтам Гедзіміна атрымаў Пінскае княства «за ўсемі акалічнасьцямі над Прыпяцю ракою аж да Дняпра», якое заставалася за яго нашчадкамі да канца XIV стагодзьдзя.

У час княжаньня князя Яўнута (1341—1345) быў найбуйнейшым землеўладальнікам і, відаць, найбольш уплывовым князем у ВКЛ. Супраць яго і Яўнута выступілі браты Альгерд і Кейстут, па захопе Альгердам вялікакняскага стальцу ў 1345 годзе Нарымонт уцёк да цара Залатой Арды Джанібека, а Альгерд перадаў Полацкае княства свайму сыну Андрэю Полацкаму.

Нарымонт вярнуўся ў ВКЛ каля 1346 году, у 1347 годзе браў удзел у выправе супраць Тэўтонскага Ордэна. Імаверна, ачольваў войска ВКЛ у бітве з крыжакамі на рацэ Стрэве (2 лютага 1348 году), у якой і загінуў.

На думку гісторыка Юзэфа Пузыны, князь Глеб быў сынам Нарымонта-Давыда (тоеснага нібы Давыду Гарадзенскаму), сына Гедзіміна, але гэтае меркаваньне не пацьвярджаецца крыніцамі.

Мова і культура

Захавалася некалькі пячацяў Нарымонта з гербам Пагоняй і славянамоўным (рускім) надпісам на адваротным баку: «ПЕЧАТЬ КNѦЖѦ ГЛѢБОВА» («ПЕЧА/ТЬ КНЯ/ЖЯ ГЛЕ/БОВА»): асобнік пры грамаце Полацку Лівонскаму ордэну і Рызе датуецца 1338—1341 гадамі і мае повязь з полацкім княжаньнем, асобнік з Старой Ладагі, відаць, мае повязь з пэрыядам панаваньня ў Ноўгарадзе (1333—1335 гады) або з часам дзейнасьці ў ім Нарымонтавых намесьнікаў (да 1345 году), знойдзены каля Старога Капылю асобнік зьвязваюць з княжаньнем у Пінску і датуюць 1341—1348 гадамі[19].

Галерэя

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. У кнізе аналягічным партрэтам ілюструюцца яшчэ некалькі гістарычных асобаў

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.