Нарвід (Нервід), Норвід (Норвіт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Norvid | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Noro + Wid |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Норвід, Норвіт, Нервід |
Зьвязаныя імёны | Widhener |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Нарвід» |
Паходжаньне
Норвід (Norvid) і Відэнер (Widhener[1]) — імёны германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарымунт, Ашнар; германскія імёны Narelo, Normund, Asinar) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[4], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[5], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[6]. Такім парадкам, імя Нарвід азначае «захаваньне моцы»[7].
Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Норвід (Norwid) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкулах «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[8] і «Літва» Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (1884 год)[9].
У Прусіі бытавала імя Нервід: Nerwyde (1370 год)[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Нарвиду чоловек (20 чэрвеня 1413—1424 гадоў[11] паводле выпісу 30 студзеня 1607 году)[12]; у Видуклях чоловекъ Нарвидъ (1440—1492 гады)[13]; homines… Narwyd (8—13 сакавіка 1462 году)[14]; боярина Вилькомирского Войтка Нарвидовича (каля 1514 году)[15]; дворци з Нарвидишками (25 студзеня 1516 году)[16]; в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Ивашка Норвидовича (26 студзеня 1516 году)[17]; люди Пунского повета… Еда Нарвидовича (19 красавіка 1516 году)[18]; Нарвидъ Якубовичъ… Нарвидъ Станьковичъ (1528 год)[19]; Юри Нарвидович (1538 год)[20]; чоловекъ… Нарвидъ (25 ліпеня 1539 году)[21]; подданыи господарьскии Бобренскаго сорока: Павелъ Нарвидовичъ (13 і 14 жніўня 1539 году)[22]; Ян Нарвидович (1 ліпеня 1542 году)[23]; земли пустовские… Нарвидишку (2 лютага 1553 году)[24]; село Нарвидовичовъ… села Нарвидовичовъ (1554 год)[25]; Янъ Якубовичъ з Нарвидовичовъ… Блажей Кгиржодовичъ з Нарвидовичъ… Якубъ Миколаевичъ з Нарвидовичовъ (1567 год)[26]; в старостъве Упитьскомъ… пры селе Нарвидовичах (13 сьнежня 1584 году)[27]; Norwidowicz[28], Mikołaj Nardwid[29], Baltromiej Norwid[30], po p. Norwidzie[31] (1621 год); Ur. Stanislawowi Norwidowi, chorążemu (30 траўня 1656 году)[32]; Stanisław Norwid (20 ліпеня 1661)[33]; Andrzey Narwid (1675—1677 гады)[34]; Dawid Norwid[35], Jerzy Norwid… Jan Norwid[36], Kazimierz Norwid[37], Jan Norwid[38], Jan Norwid… od P. Damiela Norwida[39], Jerzy Norwit[40] (1690 год); Norwid (1701 год)[41]; Petrus Narwid (1714 год)[42]; Tomasz Narwid[43], Tomasz Narwid, Jerzy Narwid x, Antoni Narwid x[44] (10 лютага 1791 году); Symeonis et Brigida Norwid (1792 год)[45].
Носьбіты
- Нарвід — літоўскі баярын, які паміж 1413 і 1424 гадамі атрымаў ад вялікага князя Вітаўта два чалавекі ў Медніцкай воласьці (Жамойць)[46]
- Войтка Нарвідавіч — вількамірскі баярын, які ўпамінаецца ў 1514 годзе
- Нарвід Якубавіч — бірштанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Нарвід Станькавіч — бірштанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Войцех Юр’евіч Норвід — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[47]
Нарвіды (Narwid) гербу Касьцеша — літоўскі шляхецкі род зь Вільні, Ашмянскага[48] і Троцкага паветаў[49].
Нервіды, Норвіды[50] і Норвіды-Рачкевічы[51] — літоўскія шляхецкія роды.
На 1909 год існаваў маёнтак Нарвід-Поль (Норвід-Поль) у Барысаўскім павеце Менскай губэрні[52].
На гістарычнай Троччыне існуе вёска Нарвідзішкі.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.