Андрэ́й Альге́рдавіч, Андрэй По́лацкі (к. 1320 — 12 жніўня 1399) — князь пскоўскі, апошні полацкі князь (1348—1377; 1382—1387), некаторы час вялікі князь полацкі і вялікі князь рускі. Старэйшы з дванаццаці сыноў Альгерда.

Хуткія факты князь полацкі, Асабістыя зьвесткі ...
Закрыць

Імя

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Andrey Olherdowicz або Андрей Ольгердович (каля 1370—1377 або 1381—1387 гадоў)[3], Андрей Полоцкий (да 1399 году)[4]; Андрей Олгердовичь[5][6] або Ондрей Олгердовичь[7][8] (Наўгародзкі чацьверты летапіс і Сафійскі першы летапіс).

Біяграфія

Абіраўся пскавічамі пскоўскім князем, але хутка пакінуў Пскоў, бо абраўся полацкім князем замест свайго дзядзькі Нарымонта-Глеба. Замест сябе ў Пскове пакінуў намесьнікам Юрыя Вітаўтавіча (магчыма свайго стрыечнага брата), па гібелі Юрыя ў бітве зь лівонскімі рыцарамі пскавічы абралі сабе іншага князя, бо былі незадаволеныя адсутнасьцю Андрэя ў горадзе.

У Полацку вёў наступальную палітыку ў дачыненьні да суседніх Пскова і Смаленску, пасьпяхова супрацьстаяў крыжакам. У 1373—1375 гадох трымаў у аблозе Дынабург[9].

Па сьмерці Альгерда паводле яго тастаменту вялікім князем літоўскім стаў Ягайла. Андрэй спачатку быў у хаўрусе з Кейстутам супраць Ягайлы, па сьмерці Кейстута абвясьціў сябе вялікім князем полацкім, а потым вялікім князем рускім з сталіцай у Полацку. Аднак пад ціскам Ягайлы мусіў быў падацца з Полацку ў Маскву.

Андрэй Полацкі браў удзел у сутычках маскоўцаў з татарамі, у тым ліку ў пераможнай бітве на рацэ Вожы ў 1378 годзе. А таксама ўдзельнічаў у Кулікоўскай бітве ў 1380 годзе, дзе ўзначальваў правы флянг маскоўскага войска[10].

Потым склаўшы хаўрус зь Лівонскім ордэнам, назваўшы лівонскага магістра бацькам і дарагім сябрам такім чынам прызнаўшы сябе яго васалам, вярнуўся ў Полацак. Празь нейкі час быў захоплены Ягайлам і зьняволены ў адным з польскіх замкаў. Адтуль быў вызвалены на просьбу вялікага князя літоўскага Вітаўта.

Загінуў у 1399 годзе ў бітве на рацэ Ворскле разам з братам Дзьмітрыем і шматлікімі іншымі рускімі князямі.

Папярэднік
Нарымонт-Глеб
Полацкі князь
1348—1387
Наступнік
Намесьнікі полацкія

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.