Remove ads
прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1944 годзе ў Мазыры From Wikipedia, the free encyclopedia
«Мазы́рскія мало́чныя праду́кты» («ММП») — прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1944 годзе ў Мазыры (Гомельская вобласьць).
«Мазырскія малочныя прадукты» | |
Тып | унітарнае прадпрыемства |
---|---|
Дэвіз | Здароўе людзей — наш клопат |
Заснаваная | 1944 |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Гомельская вобласьць |
Адрас | Мазыр, Пралетарская вул., д. 114 |
Ключавыя фігуры | Алена Касуха, Аляксандар Патапаў[1] |
Галіна | харчовая прамысловасьць |
Прадукцыя | біфітат, ёгурт, кефір, малако, масла, пражанка, сьмятана, тварог |
Матчына кампанія | «Гомельская мяса-малочная кампанія» |
На 2022 год выпускала пад уласнымі таварнымі знакамі «Вясёлка смаку» і «Моц здароўя» такія малочныя вырабы, як вяршкі і ёгурты, кісламалочныя напоі, малако і масла, сьмятану і тварог. У Беларусі пастаўкі ажыцьцяўлялі пераважна ў межах Гомельскай вобласьці. Замежныя пастаўкі ў асноўным накіроўвалі ў суседнія Маскоўшчыну й Ўкраіну, а таксама ў Казахстан[2]. Фірмовы гандаль улучаў 9 крамаў, павільёнаў і шапікаў «Вясёлка смаку» ў Мазыры, а таксама адпаведныя крамы ў Гомлі і Ельску[3].
На 2022 год «Мазырскія малочныя прадукты» выпускалі пад таварнымі знакамі «Вясёлка смаку» і «Моц здароўя»:
У 1944 годзе ў Мазыры заснавалі «Мазырскі малаказавод». У 1946 годзе малаказавод наладзіў выпуск казеіну, сыроватачанага квасу, марозіва, масла і нятлустага тварагу. Сэпаратарныя пункты заводу працавалі ў 8 вёсках: Бібікаў, Слабада, Прудок, Мялешкавічы, Скрыгалаў, Бокаў, Міхалкі і Каменка. За 1946 год перапрацавалі 1012 тонаў малака і вырабілі 24,4 тонаў масла, 12,1 тоны топленага масла, 5,7 тоны марозіва і 4,9 тоны сухога казеіну. У 1950 годзе выпускалі ацыдафільнае малако і вяршкі, абястлушчаны кефір, сьмятану, сыраквашу, сырковую масу і тварог. Пачалі разьліў вырабаў у шкляныя пляшкі. У 1979 годзе закрылі ўчастак масла праз скарачэньне сыравіннай зоны, частку якой аддалі запушчанаму «Каленкавіцкаму заводу заменьніка цэльнага малака». У студзені 1990 году ўзьвялі корпус з цэхам вырабаў зь нязьнятага малака і перабудавалі кампрэсарны ўчастак. У ліпені 1991 году пусьцілі кампутарызаваную лінію стэрылізаванага малака для доўгага захоўваньня. У 1994 годзе ў старым корпусе пасьля перабудовы пусьцілі цэх марозіва і кампутарызаваны цэх дзіцячага харчаваньня для дзяцей груднога ўзросту, у тым ліку тварагу з ультрафільтраванай сыроваткі для захаваньня бялку[15].
У 2001 годзе аднавілі цэх масла, якое сталі фасаваць у пачкі па 200 грамаў. Нефасаванае масла ў скрынях па 20 кг пачалі адгружаць у Расею. У 2003 годзе цэх дзіцячага харчаваньня пачаў выраб ёгуртаў. У ліпені 2003 году да «Мазырскіх малочных прадуктаў» далучылі «Нараўлянскі малочны завод», які зачынілі праз 2 месяцы ў сувязі радыяцыйным забруджаньнем малака ў Нараўлянскім раёне пасьля Чарнобыльскай катастрофы. У выніку нараўлянскае малако сталі перапрацоўваць у тэхнічны казеін на Ельскім вытворчым участку магутнасьцю 100 тонаў малака для пастаўкі ў Польшчу, Нямеччыну, ЗША і Сынгапур. У 2004 годзе пачалі выпуск лекавых кісламалочных вырабаў у цэху дзіцячага харчаваньня. У 2005-м тамсама наладзілі выпуск тварагу з садавіной і тварожных пудынгаў. У ліпені 2005 году запрацаваў цэх тварагу «Волат» і «Несьцерка». У 2007 годзе ўсталявалі аўтарасфасовачнік ёгуртаў і тварожных дэсэртаў у полістыролавыя кубкі з залітаваным вечкам. У 2009-м набылі пастэрызатар-ахалоджвальнік, абсталяваньне для кацельні і 2 аўтаразьлівачнікі малака. Дзіцячае харчаваньне для «Мазырскіх малочных вырабаў» распрацоўваў «Інстытут мяса-малочнай прамысловасьці» НАНБ[15].
У 2013 годзе 70 % вырабаў збылі за мяжу, зь якіх большасьць у Расею. Таксама «Мазырскія малочныя прадукты» занялі 3-е месца сярод беларускіх малаказаводаў на рынку Ўкраіны. Пераважна пастаўлялі малако, кефір, сьмятану і тварог. На люты 2014 году фірмовая гандлёвая сетка прыватнага УП «Мазырскія малочныя прадукты» налічвала 16 крамаў, павільёнаў і шапікаў у Гомлі, Мазыры, Петрыкаве і Ветцы. Сыравіннай базай прадпрыемства былі сельскія гаспадаркі Мазырскага, Ельскага і Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласьці Беларусі. Пад таварнымі знакамі «Вясёлка смаку» і «Моц здароўя» выпускалі звыш 70 найменьняў малочных вырабаў, у тым ліку малако і кісламалочныя напоі, сьмятану і вяршкі, тварог і тварожныя дэсэрты, масла, марозіва і дзіцячае харчаваньне, у тым ліку ёгурты. Перапрацоўка складала 180 тонаў малака ўзімку і 220 тонаў улетку. У 2014 годзе ўсталявалі аміячную лядоўню, што дазволіла зьнізіць выдатак электраэнэргіі на 38 % заашчаджаць 1,5 млрд рублёў за год, а таксама зьменшыць выкарыстаньне аміяку зь 15 тонаў да 934 кг. Гомельскі абласны выканаўчы камітэт вылучыў 23 млрд рублёў на пераабсталяваньне тварожнага ўчастка, што дазволіла выпускаць буйназярністы тварог з 30-дзённай прыдатнасьцю замест 5-дзённай[16].
У 2016 годзе запусьцілі ўчастак сухога малага магутнасьцю 10 тонаў за содні[15]. На люты 2018 году «Мазырскія малочныя прадукты» штодня перапрацоўвалі 250 тонаў малака. Гандлёвая сетка налічвала 14 фірмовых крамаў у Мазыры, Гомлі і Нароўлі. Таксама вытворчасьць пашырылі за кошт біфітату, які прызначаўся для харчаваньня пры алергіі і для адновы мікрафлёры страўніка пасьля лячэньня антыбіётыкамі ад інфэкцыі. Урэшце пастаўкі сталі ажыцьцяўляць у краіны Азіі: Армэнію і Казахстан[17], Кітай, Марока, Пакістан і Турэччыну. У 2020 годзе большасьць вырабаў адгрузілі ў Расею, Казахстан, Узбэкістан і Ўкраіну[18]. У 2020 годзе ініцыятыва «Умовы для мовы», якую распачаў Ігар Случак, распачала кампанію зваротаў «Беларускаму малаку — беларуская мова», у ходзе якой «Мазырскія малочныя прадукты» дадалі беларускую мову на этыкеткі сваіх вырабаў[19]. На верасень 2021 году прадпрыемства штодня перапрацоўвала 300 тонаў малака і выпускала больш за 80 відаў вырабаў[20].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.