From Wikipedia, the free encyclopedia
Магі́ла ўдзе́льнікаў паўста́ньня 1863—1864 гадо́ў — помнік паўстанцам, якія загінулі ў баі пад Ласасінам 24 траўня 1863 року. Ахоўваецца дзяржавай.
Славутасьць | |
Магіла ўдзельнікаў паўстаньня 1863—1864 гадоў | |
Помнік 40 паўстанцам, палеглым у баі пад Ласасінам 24 траўня 1863 | |
Краіна | Беларусь |
вёска | Ласасін |
Каардынаты | 52°45′49.63″ пн. ш. 24°52′33.02″ у. д. |
Дата заснаваньня | 1989 |
Статус | Ахоўваецца дзяржавай |
Стан | на здымку |
Магіла ўдзельнікаў паўстаньня 1863—1864 гадоў | |
Магіла ўдзельнікаў паўстаньня 1863—1864 гадоў на Вікісховішчы |
4 чэрвеня [ст. ст. 24 траўня] 1863 адбылася жорсткая сутычка аддзелу пад кіраўніцтвам пружанскага шляхціца Влодка «Шчаснага» з расейскім войскам ля вёскі Ласасін. Паўстанцы пацярпелі цяжкія страты: 40 чалавек забітымі. Валеры Антоні Ўрублеўскі з часткаю аддзелу здолеў вырвацца з акружэньня[1]. Пасьля бою казакі налічылі на адным левым флянгу 127 забітых, у палон быў узяты беластоцкі памешчык Рафал Карыцкі.
У гонар паўстанцаў, палеглых у бітве, мясцовыя жыхары паставілі на месцы пахаваньня 40 жаўнераў ва ўрочышчы Гантарыя драўляны крыж. Улады міжваеннай Польшчы ў 1928 року паставілі на гэтым месцы замест сатлелага крыжу гранітны помнік з выбітым надпісам: «Prochom 40 powstanców polskich poległych w 1863 r. w walkach z najezdzcą. Mieszkańcy powiatu» (бел. Праху 40 паўстанцаў, палеглым у 1863 року ў бітвах з акупантамі. Мяшканцы павету).
З прыходам савецкай улады помнік быў узарваны. За нямецкім часам на магіле быў пастаўлены драўляны крыж, але ў хуткім часе партызаны сьпілавалі й яго[2].
У 1989 року група энтузіястаў (настаўнік з Клепачоў Мікалай Пянка, вясковец з Ласасіна Якуб Заяц) з дапамогай краязнаўцаў з Ружанаў (Аляксандар Пракапеня і Юры Малышэўскі) і Пружанаў (Генадзь Сарока, Язэп Машкала, Іван Здановіч) знайшлі і аднавілі помнік. Матэрыяламі і транспартам дапамаглі Пружанская ПМК і радыёзавод. Аднак у 1998 року помнік быў расстраляны з шрубалёту (побач знаходзіцца вайсковы палігон). Чарговы раз помнік адноўлены ў 2000, 8 кастрычніка таго ж року адбылося ягонае ўрачыстае адкрыцьцё і асьвячэньне з удзелам каталіцкага сьвятара з Ружанаў Януша і праваслаўнага айца Ўладзімера з Варанілавічаў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.