Ласасі́н[2] (таксама — Ласасі́на[2]) — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 40 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 27 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2010 год — 189 жыхароў.

Хуткія факты
Ласасін
трансьліт. Lasasin
Thumb
Помнік 40 паўстанцам, загінулым у баі пад Ласасінам 24 траўня 1863
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Ружанскі
Вышыня: 176 м н. у. м.
Насельніцтва: 189 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225153[1]
СААТА: 1256813046
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°47′22″ пн. ш. 24°53′17″ у. д.
Ласасін на мапе Беларусі ±
Thumb
Ласасін
Ласасін
Thumb
Ласасін
Ласасін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Закрыць

Мінуўшчына

За расейскім часам — вёска і маёнтак у Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. У 1886 року працавалі суконная фабрыка, 2 вадзяныя млыны. На пачатку XX стагодзьдзя ў вёсцы 415 жыхароў, у маёнтку Ласасіна 32 жыхары.

За польскім часам — вёска і калёнія ў гміне Ружана Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[4].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). Паводле перапісу 1959 року 642 жыхары; у 2003 — 235 жыхароў, 117 двароў.

1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Варанілавіцкага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[5], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[6].

Насельніцтва

  • 2010 год — 189 жыхароў
  • 2005 год — 106 двароў, 209 жыхароў[7]
  • 1999 год — 280 жыхароў

Вайсковы палігон

Непадалёк ад вёскі Ласасін, на мяжы Пружанскага, Івацэвіцкага і Бярозаўскага раёнаў, месьціцца 210-ы авіяцыйны палігон ВПС і войскаў СПА («Ружанскі», «Палескі») плошчай болей за 7,5 тысячаў га. Пры палігоне створаны вайсковы гарадок.

Транспарт

Аўтамабільная дарога Н523 КлепачыВаранілавічыЮндзілы[8].

Турыстычная інфармацыя

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.