Кароль (імя)
мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Кароль[1], Караль[2] (Карэль), Карл — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Carol | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Karl Hari + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Караль, Карэль, Карл |
Вытворныя формы | Карыла |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Кароль» |
Паходжаньне
Карал, Карул або Карэл, пазьней Карл (Carolus, Karulus, Carellus, Carl, Karl) — імя германскага паходжаньня[3]. Імя Караль паходзіць ад пашыранай суфіксам -ол асновы -гер- (-ер-) (Hariol > Carolus) або ад германскага асабовага імя Карл (Karl) < стараверхненямецкага karal 'мужчына, муж'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Karol (Karul, Karl) і вытворнага ад яго патроніму Karolkowic[5].
У 1640 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Achatius Corell, Elbingensis Borussus, у 1647 годзе — Samuel Corellius, Elbingensis Borussus[6].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Карэла (Kareło)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мы от рода Рускаг: Карлы (Аповесьць мінулых часоў)[8]; Воитех Карловичъ[9], Воитехъ Каръловичъ[10], Сенько Королковичъ[11] (1528 год); бояринъ князя Федора Жославского, старосты рожъского, Богданъ Юшковичъ Карел (28 чэрвеня 1546 году)[12]; дом подданого пана Сологубового Гануса Кареля (26 верасьня 1585 году)[13]; Korella Joh. Nibuzza ad Gumbinnam Lithuan. (1769 год)[14].
Носьбіты
- Сенька Каролькавіч — эйшыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ян Караль Хадкевіч (1560—1621) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, гетман вялікі літоўскі і ваявода віленскі
- Ян Караль Белазор (1596—1631) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, рэфэрэндар духоўны вялікі літоўскі
- Юры Караль Глябовіч (1603/1605 — 1669) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода віленскі
- Казімер Караль Белазор (каля 1608 — каля 1680) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода менскі
- Сымон Караль Агінскі (каля 1625—1694) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мечнік вялікі літоўскі і ваявода амсьціслаўскі
- Караль Станіслаў Радзівіл (1669—1719) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, канцлер вялікі літоўскі
- Павал Караль Сангушка (1680—1750) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак вялікі літоўскі, палкоўнік літоўскай гвардыі
- Караль Юзэф Сапега (да 1718—1768) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода берасьцейскі
- Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку» (1734—1790) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода віленскі
Каралевічы і Юцэвічы-Каралевічы — літоўскія шляхецкія роды[15].
Карлевічы (Karlewicz) гербу Астоя — літоўскі шляхецкі род зь Пінскага павету[16].
Каралевіч (Karolewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[17].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася места Каральштад або Крэтынга[18].
На 1910 год існаваў фальварак Каралішкі (Каролішкі) у Клімавіцкім павеце, а таксама хутар Карэлаўка ў Чавускім павеце Магілёўскай губэрні[19].
На гістарычнай Наваградчыне існуе мястэчка Карэлічы, на гістарычнай Амсьціслаўшчыне — Каралішкі, у гістарычнай Прусіі — Корэлен.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.