Сымон Караль Агінскі
(пам. 1694) мечнік вялікі літоўскі, ваявода амсьціслаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сымон Караль Агінскі[a] (каля 1625 — 3 ліпеня 1694[4]) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падкаморы віцебскі (з 1654), мечнік вялікі літоўскі (1679—1687), ваявода амсьціслаўскі (1685—1688)[4].
![]() | |
![]() Герб «Агінскі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1625 |
Памёр | 3 ліпеня 1694 |
Пахаваны | |
Род | Агінскія[3] |
Бацькі | Самуэль Леў Агінскі Соф’я зь Білевічаў |
Жонка | Тэадора з Корсакаў Тэрэза Ясянецкая |
Дзеці |
|
Валодаў Еўем і Лёзнам. У 1690 годзе атрымаў спадчыну стрыечнага брата Марцыяна Аляксандра.
Біяграфія
Прадстаўнік старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Самуэля Льва, цівуна троцкага, і Соф’і зь Білевічаў.
У 1641—1655 гадох атрымліваў адукацыю ва ўнівэрсытэце Франэкера ў Галяндыі, дзе на лацінскай мове выдаў кнігу пра паводзіны пры двары. Тамака ж ажаніўся з Т. Стаакман, якая неўзабаве па прыезьдзе ў Літву пакінула яго і вярнулася дадому.
У 1654 годзе атрымаў пасаду падкаморыя віцебскага. Па захопе Віцебску 22 лістапада 1654 году маскоўскім генэралам Шарамецьявым, разам з бацькам пераехаў у Вільню. У 1660 годзе далучыўся да войска гетмана вялікага літоўскага Вінцэнта Гансеўскага. У 1660—1663 гадох удзельнічаў у бесьперапынных вайсковых апэрацыях паручнікам. Па тым, як у выніку Андрусаўскага замірэньня Віцебск вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, застаўся на пасадзе падкаморыя.
У шлюбе з Тэадорай Корсак меў сыноў Багуслава Казімера, Марцыяна Міхала і 2 дачок. У шлюбе з Тэрэзай Войнай-Ясянецкай — сына Аляксандра.
Сябар Віленскага праваслаўнага Сьвятадухаўскага брацтва[5]. У 1680 годзе перайшоў у каталіцтва. Быў фундатарам Віленскага касьцёла кармэлітаў босых, дзе і быў пахаваны.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.