Знак плюс-мінус
матэматычны сымбаль From Wikipedia, the free encyclopedia
Знак плюс-мі́нус (±) — матэматычны сымбаль, які ставіцца перад некаторым выразам і азначае, што значэньне гэтага выраза можа быць як станоўчым, так і адмоўным. Часта выкарыстоўваецца, напрыклад, для ўказаньня[1]:
- межаў зьмены якіх-небудзь парамэтраў;
- інструмэнтальнай дакладнасьці вымярэньня фізычнай велічыні;
- чаканага роскіду значэньняў статыстычна вымеранага парамэтра;
- інтэрвалу значэньняў выніку ў набліжаных матэматычных вылічэньнях.
Прыклады
Прыклад 1: фраза «напруга ў сетцы павінна быць 220 ± 4,5 вольт» азначае, што напруга павінна быць у дыяпазоне ад 215,5 да 224,5 вольт.
Прыклад 2, дзе сымбаль «плюс-мінус» трэба разумець літаральна, як указаньне альтэрнатывы з двух варыянтаў — вядомая формула для вылічэньня двух каранёў квадратнага раўнаньня[2] :
Гэтая формула — кампактны запіс, якая абʼядноўвае формулы для першага й другога кораня:
Прыклад 3, аналягічны другому, трыганамэтрычны:
Прыклад 4. Тут тлумачэньне знака плюс-мінус іншае: трэба абраць знак адначлена ў залежнасьці ад яго нумара ў шэрагу:
Гісторыя
Знак плюс-мінус зьявіўся ў Альбэра Жырара (1626), які запісваў гэты сымбаль наступным чынам: (францускае слова ou у перакладзе азначае «або»). Сучасны выгляд сымбалю надаў Ўільям Адрэд у 1631 годзе[3][4].
Знак мінус-плюс
У знака плюс-мінус ёсьць варыянт: знак мі́нус-плюс (∓). Ён выкарыстоўваецца сумесна з адным ці некалькімі знакамі плюс-мінус і азначае, што знаку плюс у плюс-мінусе строга адпавядае знак мінус у мінус-плюсе, і назад. Прыклад:
Гэта кампактны запіс двух формул:
Часам падобнай выявай выкарыстоўваюць іншыя знакі, напрыклад больш-менш : выраз
азначае дзьве няроўнасьці
- і
Іншыя выпадкі ўжываньня
У шахматнай натацыі сымбаль ± азначае, што пасьля адпаведнага ходу перавагу маюць белыя, а сымбаль ∓ — што перавага ў чорных.
Код
Сымбаль | Код у Юнікодзе |
Назва ў Юнікодзе |
Назва | HTML 16 |
HTML 10 |
HTML абазн. |
---|---|---|---|---|---|---|
U+00B1 | Plus-minus sign | Сымбаль плюс-мінус | ± | ± | ± | |
U+2213 | Minus-or-Plus sign | Сымбаль мінус-плюс | ∓ | ∓ |
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.