From Wikipedia, the free encyclopedia
Сы́мбаль (па-грэцку: σύμβολον) — гэта знак, выява якой-небудзь рэчы або жывёлы для абазначэньня сутнасьці прадмета[1]; умоўны знак якіх-небудзь паняцьцяў, ідэяў, зьяваў[2].
Паняцьце сымбалю цесна зьвязанае з такімі катэгорыямі, як мастацкі вобраз, алегорыя і параўнаньне. Зьявіўшыся ў Старажытнай Грэцыі сымбаль першапачаткова пазначаў рэчыўны знак, які меў тайны сэнс для групы асобаў, аб’яднаных вакол якога-небудзь культу. Напрыклад, у эпоху позьняй антычнасьці крыж стаў сымбалем хрысьціянства. У найноўшы час свастыка стала сымбалем фашызму.
У XX стагодзьдзі нэакантыянец Касірэр абагульніў паняцьце сымбалю і аднёс да «сымбалічных формаў» шырокі кляс культурных зьяваў, такіх як мова, міт, рэлігія, мастацтва і навука, з дапамогай якіх чалавек упарадкоўвае навакольны хаос. Раней яшчэ Кант даказваў, што мастацтва, зьяўляючыся інтуітыўным спосабам уяўленьня, носіць сымбалічны характар[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.