Remove ads
мастацкая плынь From Wikipedia, the free encyclopedia
Сымбалі́зм:
Сымбалізм як мастацкі стыль узьнік у сярэдзіне XIX стагодзьдзя як альтэрнатыва рэалізму ды натуралізму. Непасрэднымі яго папярэднікамі лічацца Шарль Бадлер ды Эдгар Алан По, першымі сымбалістамі — францускія паэты Поль Вэрлен, Арцюр Рэмбо, Стэфан Малярмэ. У 1886 годзе Жан Марэа апублікаваў «Маніфэст сымбалізму», у якім дэкляруе непрыманьне простага апісаньня фактаў, імкненьне адлюстраваць ідэальнае, знайсьці форму, якая здолее максымальна раскрыць гэты ідэал. Тэксты паэтаў-сымбалістаў шматзначныя, багатыя на мэтафары, у іх часта сустракаюцца містычныя матывы, тэмы сьмерці, нематэрыяльнага сьвету. Першым сымбалістам уласьцівая дэкадэнцкая эстэтыка, у пазьнейшых аўтараў гэта менш прыкметна.
Да сымбалізму належыць, альбо адчула яго моцны ўплыў, творчасьць такіх аўтараў, як М. Мэтэрлінк, Э. Вэрхэрн, П. Адам, Ў. Блэйк, О. Ўайлд, Ў. Ейтс, Т. Эліёт, К. Бальмонт, В. Брусаў, Д. Меражкоўскі, А. Блок і шмат іншых. Рысы сымбалізму можна заўважыць у творчай спадчыне беларускіх паэтаў — Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна.
Нарадзіўшыся ў межах літаратуры, сымбалізм пранік і ў іншыя галіны мастацтва. Вядомыя мастакі-сымбалісты — Г. Маро, А. Рэдон, А. Фантэн-Лятур, Л. Бакст. Да сымбалізму часам адносяць скульптуру А. Радэна і жывапіс Э. Мунка. У музыцы адбітак сымбалізму нясуць творы К. Дэбюсі, Р. Вагнэра. У першыя гады XX стагодзьдзя сымбалізм паступова губляе папулярнасьць, і да пачатку першай сусьветнай вайны (1914) фактычна саступае месца новым, мадэрністычным мастацкім плыням.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.