Remove ads
казацтва, якое насяляла паўднёва-ўсходнія ўскрайкі Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Запароскія казакі — частка ўкраінскіх казакаў, якія сяліліся за дняпроўскімі парогамі, па-за тэрыторыяй якіх-кольвек дзяржаваў. Назву атрымалі ад разьмяшчэньня свайго штабу, які называўся «Сеччу».
Стэпавая мясцовасьць ніжэй дняпроўскіх парогаў здаўна звалася Запарожжам. У 1397 року золатаардынскі хан Тахтамыш перадаў Кіеўшчыну, Падольле, Чарнігаўшчыну і частку Дзікага поля вялікаму князю літоўскаму Вітаўту ў абмен на абарону ад Тамэрлана.
Цюрскае слова «казак» азначала «ахоўнік» ці наадварот — «збойца». Першыя спагады пра іх датаваныя 1489 рокам падчас паходу польскага караля Яна Ольбрахта на татараў.
Запароская Сеч зьявілася ў XVI стагодзьдзі. У 1550-х роках князь Зьмітро Вішнявецкі зьдзейсьніў экспэдыцыю да дняпроўскіх парогаў і на высьпе Малая Хортыца пабудаваў фартэцыю для абароны паўднёвых межаў Літоўска-рускай дзяржавы. У склад гарнізону ўваходзілі як казакі, так і шляхта, драбы, слугі. Пабудаваны Вішнявецкім замак стаў прататыпам казацкага ўмацаваньня, якое, атабарыўшыся на высьпе Тамакоўка ў 60—70-х роках XVI стагодзьдзя, атрымала назву Запароскае Сечы.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.