Дзікае поле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзікае поле, Поле — гістарычная вобласьць незаселеных тэрыторыяў Запарожжа.
Займала тэрыторыю сучаснага Цэнтральнага Чарназем’я і частку сучаснай Украіны (басэйны рэк Северскі Данец, Ворскла і інш.), а таксама землі Ніжняга Прыдоньня, Сярэдняга і Ніжняга Паволжа. Тэрыторыя Дзікага поля ахоплівала акрамя дзікага стэпу вялікую частку асвоеных зямель, якія ўваходзілі ў склад Курскага, Ялецкага і часткова Разанскага княстваў. Да канца XIV стагодзьдзя першыя 2 княствы спынілі сваё існаваньне, а іх цэнтры, як і іншыя навакольныя гарады, ператварыліся ў гарадзішчы.
Падчас падпісаньня Уніі паміж Літвой і Польшчай (1569) украінская Русь ўяўляла сабою бязьлюдны стэп. Былі гэта землі, якія патрабавалася засяліць і пачаць весьці на іх гаспадарку. Старасты каралеўскіх замкаў — Кіева, Белай Царквы, Канева, Чаркас і іншых, прымалі валацугаў рознага паходжаньня, а таксама сялянаў і шляхту, і асаджвалі іх у стэпах, а таксама ўжывалі пры змаганьні з татарскімі наездамі.
Асаднікі часта гінулі пры шматлікіх нападах і паходах ворагаў. Аднак сюды ўвесь час беглі сяляне, што ўцякалі з Маскоўскага княства ад паншчыны, злачынцы і іншыя шукальнікі прыгод. Галоўным повадам, дзеля чаго сюды беглі — была поўная адсутнасьць улады і кантролю.
У XIV—XVI стагодзьдзях тэрыторыя Дзікага поля ўмоўна падзелена паміж ВКЛ (потым Рэччу Паспалітай) і Расейскай дзяржавай. Але гэты падзел не прызнаваўся нашчадкамі Залатой Арды (Вялікай Ардой, Крымскім ханствам), а Дзікае поле выкарыстоўвалася імі эпізадычна як качэўі (напрыклад, у 1490, 1491, 1501 гг.). Рэальнай улады над тэрыторыяй Дзікага поля ня мелі ні маскоўскі, ні літоўскі бок. Паводле дамовы 1503 году вялікая частка Дзікага поля намінальна трапіла ў склад Расейскай дзяржавы. Паступова яго памеры скарачаліся. Калі ў 1-й палове XVI ст. Дзікае поле пачыналася адразу за Тулай, то ў сярэдзіне таго ж стагодзьдзя яно адсунулася да адноўленых гарадоў: Арла, Данкава, Шацку і інш. 3 1571 г. «на Полі» пачала няспынна дзейнічаць агульнадзяржаўная расейская вартавая служба, арганізатарам якой быў баярын М. І. Варатынскі. Неўзабаве полем сталі называць тэрыторыю, на якой стаяла расейская ахова і дзейнічалі разьезды. Да канца XVI ст. былі пабудаваны ці адноўлены шэраг гарадоў (Варонеж, Ліўны, Курск, Белгарад, Ялец і інш.), а сама тэрыторыю Дзікага поля стала часткай расейскіх зямель. У нізоўях Дону пачало канцэнтравацца аўтаномнае данское казацтва. Такім чынам, напрыканцы XVI ст. тэрмін «Поле» страціў першапачатковы сэнс, але працягваў ужывацца для абазначэньня пэўнага геаграфічнага рэгіёну.
У рамане Генрыка Сянкевіча «Агнём і мячом» шмат падзеяў адбываецца на Дзікім полі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.