Дані Ольма
гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Даніе́ль О́льма Карваха́ль (па-гішпанску: Daniel Olmo Carvajal; нар. 7 траўня 1998 году) — гішпанскі футбаліст, нападнік клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Таксама можа згуляць атакуючага паўабаронцу ды заняць месца на левым флянзе нападу[2].
Дані Ольма | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 траўня 1998[1] (26 гадоў) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 68 кг | |
Пазыцыя | атакуючы паўабаронца, паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Барсэлёна | |
Нумар | 20 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2015 2015—2020 2020—2024 2024— |
Дынама-2 Заграб Дынама Заграб РБ Ляйпцыг Барсэлёна |
15 (1) 80 (20) 107 (17) 7 (5) |
Зборныя | ||
2019— | Гішпанія | 41 (11) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
Клюбная
Як ураджэнец Каталёніі, Ольма спачатку далучыўся да акадэміі «Эспанёлу», але праз год перайшоў у Ля-Масію, якая ёсьць акадэміяй «Барсэлёны». 31 ліпеня 2014 году ў веку 16 гадоў гулец нечакана далучыўся да харвацкага «Дынама»[3]. Дэбютаваў у прафэсійным футболе 7 лютага 2015 году ў матчы супраць сталічнай «Лякаматывы»[4]. Свой першы гол забіў у матчы Кубка Харватыі 22 верасьня. Нападнік быў крыўдзіцелем «Оштрца»[5]. 26 жніўня 2016 году Ольма склаў з клюбам чатырохгадовы кантракт[6]. Сталае месца ў першай камандзе гішпанец здабыў толькі з сэзону 2017—2018 гадоў, а ўжо ў наступным сэзоне Ольма быў абраны найлепшым футбалістам чэмпіянату Харватыі[7].

25 студзеня 2020 году Ольма прыяднаўся да клюбу Бундэсьлігі «РБ Ляйпцыгу», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт[8]. Ужо праз тыдзень гулец запачаткаваў выступы на нямецкай зямлі ў нічыйным матчы супраць мёнхэглядбаскай «Барусіі», зьявіўшыся на 69-й хвіліне сустрэчы. 9 лютага футбаліст выйшаў у першай адзінаццатцы ў матчы супраць «Баварыі», але быў заменены на 69-й хвіліне. Свае першыя два галы ўлучыў у браму «Гофэнгайму», а матчы гэтак і скончыўся зь лікам 2:0[9]. 12 жніўня 2023 году Ольма ўчыніў хет-трык у Супэркубку Нямеччыны, забіўшы адзіныя галы ў матчы ў браму «Баварыі»[10].
9 жніўня 2024 году Ольма вярнуўся ў клюб сваёй моладзевай кар’еры «Барсэлёну», склаўшы шасьцігадовую працоўную дамову на суму каля 60 мільёнаў эўра[11][12].
Міжнародная
Ольма атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Гішпаніі ў лістападзе 2019 году на адборачныя матчы да чэмпіянату Эўропы 2020 году супраць зборных Мальты і Румыніі, пасьля таго як Гішпанія ўжо кваліфікавалася на турнір. Гулец дэбютаваў 15 лістапада, выйшаўшы на замену замест Альвара Мараты на 66-й хвіліне і забіў праз тры хвіліны ў хатняй пераможнай гульні супраць зборнай Мальты, якая скончылася зь лікам 7:0[13]. Другі дэбютант Паў Торэс таксама ўлучыў мяч у браму астраўлянаў, што зрабілася першым выпадкам за 30 гадоў, калі два гішпанцы забілі ў сваіх першых матчах у складзе зборнай[14].
Дасягненьні
«Дынама»:
- Чэмпіён Харватыі: 2015, 2016, 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Харватыі: 2015, 2016, 2018
- Уладальнік Супэркубка Харватыі: 2019
«РБ Ляйпцыг»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2022, 2023
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2023
«Барсэлёна»:
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2025
Гішпанія:
- Чэмпіён Эўропы: 2024
- Пераможца Лігі нацыяў: 2023
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.