Remove ads
гістарычны рэгіён і аўтаномная супольнасьць у складзе Гішпаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Каталёнія або Каталуньня (па-каталянску: Catalunya, па-гішпанску: Cataluña, па-аксытанску: Catalonha) — гістарычны рэгіён і аўтаномная супольнасьць у складзе Гішпаніі, на паўночным усходзе Пірэнейскаага паўвострава паміж міжземнаморскім узьбярэжжам і Пірэнэямі.
Каталёнія | |
кат. Catalunya, акс. Catalonha, гішп. Cataluña | |
[[Файл:|110x80пкс|center|]] Сьцяг | |
Гімн | Гімн Каталоніі[d][1] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | |
Статус | аўтаномная супольнасьць |
Уваходзіць у | Пірэнэйска-Міжземнаморскі эўрарэгіён[d][3] |
Адміністрацыйны цэнтар | Барсэлёна[1] |
Дата ўтварэньня | 1932 1979 9 жніўня 2006 (дзейны статут) |
Выканаўца абавязкаў старшыні Жэнэралітэту | Сарая Саэнс дэ Сантамарыя |
Афіцыйныя мовы | каталянская, гішпанская, аксытанская |
Насельніцтва (2014) | 7 518 903[4] (16%, 2-е месца) |
Плошча | 32 091[5] км² |
Месцазнаходжаньне Каталёніі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+1 |
Код ISO 3166-2 | ES-CT |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Назва Каталёнія пачала ўжывацца зь сярэдзіны XII стагодзьдзя для пазначэньня сукупнасьці графстваў, якія складалі Гішпанскую марку ды паступова вызваляліся ад апекі франкаў, стаўшы сувэрэннай краінай. Паходжаньне слова «Каталёнія» застаецца невядомым і адкрытым для інтэрпрэтацыі. Найбольш распаўсюджаная тэорыя паходжаньня ад словаў «зямля замкаў» (па-каталянску: terra de castells)[6], што падобна да этымалёгіі назвы Кастыліі. Іншая тэорыя мяркуе, што Каталёнія паходзіць ад «Gotholàndia» (зямля готаў)[7], бо гэтак франкі часьцяком звалі тэрыторыю на поўдзень ад Пірэнэяў.
Першая дакумэнтальная згадка тэрміну Каталёнія зьяўляецца ў «Liber Maiolichinus de Gestis Pisanorum Illustribus» — эпапэі на лацінскай мове, якая распавядае пра крыжовы паход 1113—1114 гадоў. У ёй барсэлёнскі граф Рамон Бэрэнгер III называецца «Dux Catalanensis» (герцаг каталёнскі), а ягоныя землі «Catalania».
У верасьні 2017 году парлямэнт Каталёніі прыняў закон аб парадку выхаду са складу Гішпаніі[8].
1 кастрычніка 2017 году ў Каталёніі прайшоў рэфэрэндум аб незалежнасьці ад Гішпаніі. Канстытуцыйны суд Гішпаніі прызнаў яго незаконным. Па зьвестках мясцовых уладаў, яўка склала 42% і за незалежнасьць выказаліся 90% зь іх.
Гішпанскі ўрад паспрабаваў перашкодзіць галасаваньню. На некаторых участках для разгону людзей ужываліся гумовыя кулі. Улады Каталёніі абвясьцілі, што пацярпелі больш за 800 чалавек.
10 кастрычніка ў парлямэнце Каталёніі была падпісана Дэклярацыя незалежнасьці. Прэзыдэнт Карлес Пучдэмонт заклі́каў Мадрыд да перамоваў[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.