Remove ads
нямецкі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Гофэнгайм» (па-нямецку: TSG 1899 Hoffenheim) — нямецкі футбольны клюб з гораду Зынсгайму (дакладней, з гарадзкога раёну Гофэнгайму). Заснаваны ў 1899 годзе. Нягледзячы на доўгую гісторыю, клюб толькі ў 2008 годзе ўпершыню прабіўся ў нямецкі найвышэйшы дывізіён. У 2007 годзе клюб вырашыў прыняць выкарыстаньне кароткай формы імені «1899 Hoffenheim» замест традыцыйнага «TSG Hoffenheim». Гуляўчы ў пятым па значнасьці дывізіёне Нямеччыны ў 2000 годзе, клюб здолеў прабіцца ў Бундэсьлігу ў 2008 годзе, дзякуючы фінансавай падтрымцы былога гульца клюбу й магната праграмнага забесьпячэньня Дытмара Гопа. Клюб прадстаўляе былую вёску Гофэнгайм, якая цяпер зьяўляецца раёнам гораду Зынсгайм у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг.
Гофэнгайм | ||||||
Поўная назва | Turn- und Sportgemeinschaft 1899 Hoffenheim e.V. | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1 ліпеня 1899 | |||||
Горад | Зынсгайм, Нямеччына | |||||
Стадыён |
Райн-Нэкар-Арэна Умяшчальнасьць: 30 150 | |||||
Кіраўнік | Дытмар Гоп[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга | |||||
· 2023—2024 | 7 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы achtzehn99.de (ням.) (анг.) tsg-hoffenheim.de |
Футбольны клюб «Гофэнгайм-1899» быў заснаваны 1 ліпеня 1899 году як спартовае таварыства, якое аб’ядноўвала некалькі відаў спорту: гімнастыку, валейбол, барацьбу і іншыя. Футбол таксама быў прадстаўлены ў дадзеным таварыстве, але доўгі час ня быў на вядучых ролях. Футбольная каманда на працягу цэлага стагодзьдзя выступала ў ніжэйшых аматарскіх лігах. Да 1989 году клюб гуляў у Бэцырксьлігзе, у сёмым дывізіёне ў тагачасным нямецкім футболе. У сэзоне 1988—1989 гадоў заняў апошняе месца ў сёмым дывізіёне й вылецеў у Крайсклясэ A.
Пасьля вылету ў найніжэйшую лігу, мільярдэр Дытмар Гоп, які сам у юнацтве гуляў за «Гофэнгайм», пачаў спансаваць клюб. Спачатку ён вылучыў 10 тысячаў нямецкіх марак на новыя мячы й трэніравальнае абсталяваньне. У сэзоне 1989—1990 гадоў клюб перамог у турніры Крайсклясэ й вярнуўся ў Бэцырксьлігу, у якой на наступны сэзон таксама заняў першае месца. У 1990—1996 гадох «Гофэнгайм» гуляў у Ляндэсьлізе, у шостым па значнасьці нямецкім дывізіёне, у 1996 годзе клюб здолеў пераммагчы й у гэтай лізе, пяройдучы ў Фэрбандсьлігу. У 2000 годзе «Гофээнгайм» перамог у Фэрбандсьлізе, перайшоўшы ў Обэрлігу, дзе ў першым жа сэзоне заняў першае месца.
За два сэзоны, з 1999 па 2001 гады, клюб падняўся з раённай лігі ў рэгіянальную лігу, аналяг другога дывізіёну. Такім чынам, у сэзоне 2001—2002 гадоў клюб дабраўся да трэцяга дывізіёну — Рэгіёнальлігі, наперадзе якой у Нямеччыне знаходзяцца толькі абедзьве Бундэсьлігі. У сэзоне 2001—2002 клюб заняў 13 месца ў Рэгіёнальлізе, у сэзонах 2002—2003 і 2003—2004 гадоў клюб заняў 5 масца, у 2004—2005 — сёмае, а ў 2005—2006 — чацьвертае. У сэзоне 2002—2003 гадоў «Гофэнгайм» упершыню пасьпяхова кваліфікаваўся ў Кубак Нямеччыны. Перамогшы «Гройтэр Фюрт» на стадыі 1/32 фіналу (4:1), яны былі спыненыя «Кёльнам» матчы 1/16 фіналу (1:5).
Сэзон 2003—2004 гадоў пра вясковы клюб пад мэцэнацтвам мільярдэра даведалася ўся Нямеччына: у Кубку Нямеччыны «Гофэнгайм» абыграў «Айнтрахт» з Трыру (4:3), «Карльсруэ» (4:0) й левэркузэнскі «Баер» (3:2 — першы афіцыйны матч гафэнгаймцаў супраць прадстаўніка Бундэсьлігі) і дабраўся да чвэрцьфіналу, у якім саступіў «Любэку» (0:1).
У сэзоне 2006—2007 гадоў, зьдзейсьніўшы магутны рывок у другім крузе чэмпіянату, «Гофэнгайм» заняў другое месца ў Рэгіёнальлізе й перайшоў у Другую Бундэсьлігу. Выхад у лігу вышэй прывёў да таго, што клюбу спатрэбіўся новы стадыён, бо стары «Стадыён імя Дытмара Гопа» быў разьлічаны толькі на 6 тысячаў гледачоў. Першую палову сэзона 2008—2009 клюб правёў на стадыёне ў Мангайме. З другой паловы сэзону 2008—2009 гадоў «Гофэнгайм» гуляў на новым стадыёне «Райн-Нэкар-Арэна» ў Зынсгайме, які разьлічаны на 30 000 гледачоў.
Сэзон 2007—2008 гадоў прайшоў для «Гофэнгайму» вельмі ўдала: другое месца ў Другой Бундэсьлізе й пераход у найвышэйшы дывізіён нямецкага футболу; чвэрцьфінал у Кубку Нямеччыны. У гэтым сэзоне быў усталяваны рэкорд Другі Бундэсьлігі па суме за трансфэр футбаліста: Эдуарду быў набыты за 8 мільёнаў эўра. Усяго сума, укладзеная Гопам у клюб з 1989 году, ацэньваецца ў 150—200 мільёнаў эўра.
Пасьля 18 тураў у Бундэсьлізе 2008—2009 гадоў практычна з пачатку чэмпіянату займала месца на вяршыні турнірнай табліцы, нападнік клюбу басьніец Ведад Ібішэвіч узначальваў сьпіс бамбардзіраў чэмпіянату, каманда сэнсацыйна заняла 1 месца й стала «восеньскім чэмпіёнам». Пасьля зімы ў камандзе пачаўся спад. У выніку ў свой дэбютны сэзон «Гофэнгайм» заняў 7 месца.
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.