Глеб Вяжэвіч — літоўскі баярын, пачынальнік роду Глябовічаў.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Глеб Вяжэвіч
лац. Hleb Viaževič

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XV стагодзьдзе
Памёр XV стагодзьдзе
Род Глябовічы
Бацькі Вяж Капатовіч[d]
Дзеці Юры, Станіслаў, Пётар, Марына
Закрыць

Імя

Асноўныя артыкулы: Глеб і Ваз

Глеб — усходнеславянская форма германскага (паўночнагерманскага) імя Gudleifr (Guðleifr)[1]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[2], а аснова -леб- (-лейб-, -лейф-) (імя ліцьвінаў Улеб; германскае імя Uleifr) — ад гоцкага laiba 'заставацца'[3], стараісьляндзкага leifr 'нашчадак'[4][5]. Такім парадкам, імя Глеб азначае 'адданы пад Боскую абарону'[6] або 'нашчадак Бога'[7].

Варыянт імя ў гістарычных крыніцах: Глеб Вяжевич.

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду, магчыма, сын Міхала Вяжа (Michael alias Waszus), які прывесіў да акту Мельнскага міру пячаць з гербам «Ляліва». Меў брата Івана. Быў у сваяцтве з Манівідамі.

Ажаніўся з Ганнай Мілохнай, дачкой Рачкі Страчэвіча. У шлюбе меў сыноў Юрыя, Станіслава і Пятра, а таксама дачку Марыну (выйшла замуж за Альбэрта Клочку).

У 1433 годзе яго жонка зрабіла ахвяраваньне на царкву ў Суляцічах[8].

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.