Відзьмо-невідзьмо
беларуская культурніцкая тэлевізійная праграма From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
беларуская культурніцкая тэлевізійная праграма From Wikipedia, the free encyclopedia
«Відзьмо-невідзьмо» — беларуская культурная тэлевізійная праграма, створаная ў 1992 годзе. Упершыню выйшла ўвосень таго ж года на беларускім тэлебачаньні. Аўтар і вядоўца — Сяргей Філімонаў, скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1981 годзе са спэцыяльнасьцю «крытыка буржуазнай культуры і прапагандыста навуковага камунізму». Вядоўца праграмы распавядае на беларускай мове пра жыцьцё сусьветнага шоў-бізнэсу, навінках кінаіндустрыі, музыцы і пра дзейнасьць артыстаў, а таксама культуры розных народаў. Першымі вядоўцамі праграмы былі Сяргей Філімонаў і Генадзь Рабцаў, які адказваў за агляд музыкі[1][2].
Відзьмо-невідзьмо | |
Жанр | інфармацыйна-забаўляльны агляд |
---|---|
Аўтар | Сяргей Філімонаў |
Вядоўца | Сяргей Філімонаў, Генадзь Рабцаў |
Краіна вытворчасьці | Беларусь |
Мова | беларуская, расейская |
Трансьляцыя | |
Канал | Беларусь 1, Сталічнае тэлебачаньне, Белсат |
Пэрыяд трансьляцыі | з 1992 |
У 2002 годзе кіраўніцтва тэлеканала БТ не працягнула «дамоўныя стасункі» з аўтарамі і спыніла паказ праграмы. Але праграма не зачынілася і знайшла новае супрацоўніцтва са сталічным тэлебачаньнем. Апошні выпуск «Відзьмо-невідьмо» выйшаў 24 чэрвеня 2011 года на тэлеканале СТБ.
Ад восені 2012 года «Відзьмо-невідзьмо» выходзіла на тэлеканале Белсат.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.