Байструк
пазашлюбнае дзіця From Wikipedia, the free encyclopedia
пазашлюбнае дзіця From Wikipedia, the free encyclopedia
Байструк (ж.р. бастра) — пазашлюбнае дзіця.
Становішча байструка ёсьць наступствам грамадзкага адхіленьня. Іншыя назвы: банкарт, букарт, бязбацькавіч і крапіўнік. Паводле звычаёвага права і хрысьціянскага кананічнага права, байструкі маюць абмежаваныя грамадзкія правы. Адсутнасьць догляду з боку прынамсі аднаго з бацькоў выклікае пашыранасьць жабрацтва сярод байструкоў. Могуць атрымаць правы на догляд і спадчыну ад бацькоў ў выпадку ўсынаўленьня (удачарэньня)[1]. Сярод байструкоў мае большае пашырэньне алькагалізм і нарказалежнасьць, самагубствы і раньняя плоцевая чыннасьць з пазашлюбнай цяжарнасьцю, нізкія вынікі ў навучаньні[2].
Згодна са Статутамі Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гадоў байструкі належалі да стану нявольных сялянаў. У гарадах служылі нагляднікамі, прыбіральнікамі сьмецьця і гною, катамі і санітарамі ў шпіталях. Таксама складалі карныя і адмысловыя атрады ў войску. У сувязі з адсутнасьцю прызнаньня з боку прынамсі аднаго з бацькоў байструкі часта прыбягалі да жабрацтва і разбою. Атрымлівалі поўныя правы ў выпадку ўсынаўленьня (удачарэньня) або за заслугі перад дзяржавай[1].
За 2005—2013 гады доля байструкоў сярод народжаных зьнізілася з 24 да 16 %[3]. Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь, на жнівень 2018 году ў Беларусі налічвалася каля 300 000 байструкоў, якія складалі 1/6 дзяцей у краіне. Згодна са зьвесткамі Дасьледчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту кожны 5-ы байструк знаходзіўся ў стане галечы, што ўдвая перавышала паказьнік для дзяцей у поўных сем’ях. Таксама байструкі складалі большасьць вязьняў адзінай дзіцячай турмы ў Беларусі, што месьцілася ў Бабруйску (Магілёўская вобласьць)[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.