Звычаёвае права

прававы прынцып From Wikipedia, the free encyclopedia

Звычаёвае права — сукупнасьць гістарычна выпрацаваных і прынятых грамадзтвам няпісаных нормаў, правілаў паводзінаў і ўзаемаадносінаў людзей у розных галінах вытворчага, грамадскага й сямейнага жыцьця. Яно выступае як адна з формаў грамадскай сьвядомасьці, фармавалася на падвалінах звычаяў, якія існавалі ў дадзяржаўным грамадзтве.

Звычаёваму праву садзейнічаў бясспрэчны аўтарытэт грамадскай думкі, якая ў шматлікіх выпадках мела прэвентыўны характар, а таксама адчуваньне чалавекам сваёй залежнасьці ад калектыву.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.