беларускі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Анато́ль Астрэ́йка, сапраўднае імя Акі́м Пятро́віч Астрэйка (24 ліпеня 1911, в. Пясочнае — 23 жніўня 1978, Менск) — беларускі савецкі паэт, перакладнік, журналіст.
Анатоль Астрэйка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Акім Пятровіч Астрэйка |
Нарадзіўся | 11 (24) ліпеня 1911 |
Памёр | 23 жніўня 1978 (67 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, перакладнік, дзіцячы пісьменьнік, журналіст, паэт |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Жанр | сатыра, песенная лірыка |
Мова | беларуская мова |
Дэбют | 1929 |
Узнагароды | |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Пясочнае (цяпер у Капыльскім раёне Менскай вобласьці). Скончыў двухгадовыя настаўніцкія курсы пры Менскім пэдагагічным тэхнікуме (1930), навучаўся на літаратурным факультэце ў Менскім пэдагагічным інстытуце (1932—1934).
З 1930 року працаваў у газэтах Полацка, Воршы, Горак, Менску (часопісы «Калгаснік Беларусі», «Напагатове», газэта «Літаратура і мастацтва»), выкладаў беларускую мову і літаратуру на рабфаку. У час нямецка-савецкай вайны — адказны сакратар сатырычнай газэты-плякату «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1942 і 1943 роках на заданьне Беларускага штаба партызанскага руху выпраўляўся на акупаваную немцамі тэрыторыю Беларусі.
У 1946—1948 — старшыня Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў Беларускай ССР, у 1948—1953 — адказны сакратар часопісу «Вожык»[1].
Дэбютаваў у 1929 року вершамі. Першы паэтычны зборнік «Слава жыццю» выйшаў у 1940 року. У 1943 друкарня слуцкай падпольнай газэты «Народны мсцівец» выдала складанку вершаў «Слуцкі пояс» (перавыдадзеная ў 1964).
А. Астрэйка перакладаў на беларускую мову творы народаў СССР (А. Пушкіна, Л. Талстога, У. Маякоўскага, А. Пракоф’ева, А. Твардоўскага).
Аўтар тэкстаў шматлікіх папулярных беларускіх песьняў («Ой бацька мой, Нёман», «Песьня пра Заслонава», «Шоўкавыя травы»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.