кірылічная літара From Wikipedia, the free encyclopedia
І, і (і дзесяцяры́чнае, і з кро́пкай зьве́рху; курсіў: І і) — дзясятая літара беларускага кірылічнага альфабэту. Можа быць малой і вялікай. Мае рукапісны й друкаваны выгляд.
Літара кірыліцы І | |
Іі | |
◄ Ӂ Ѕ З И І Ї Й Ј К ► | |
Беларускі альфабэт: | |
---|---|
◄ Е Ё Ж З І Й К Л М ► | |
Іншыя назвы | Літара кірыліцы і з кропкай зьверху Беларуска-ўкраінская і |
У лацінцы | I · i · Ji · ji |
Зьвесткі | |
Тып | асноўная кірыліца, альфабэтны; |
Гук | [i], [ji], [ɪ], [ɘ] |
Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter byelorussian-ukrainian i
cyrillic small letter byelorussian-ukrainian i |
Юнікод | І: U+0406 і: U+0456 |
HTML | І: І, І і: і, і |
UTF-16 | І: 0x406 і: 0x456 |
URL-код | І: %D0%86 і: %D1%96 |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
І паходзіць з кірылічнай (І дзесяцярычнае), што ўзьнікла на аснове грэцкай літары (ёта).
У старабеларускае пісьмо перайшла з старажытнарускага, дзе абазначала гук [і] і мела лікавае значэньне 10.
У рукапісах XIV—XVII стагодзьдзяў у сувязі з функцыянаваньнем розных пісьмовых школ і выкарыстаньнем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх выглядах, якія дапамагаюць вызначаць час і месца напісаньня.
У беларускай мове, паводле клясычнага правапісу, літара і часам пазначае гук [ji] ([йі])[3]:
§4.16. Спалучэньне гукаў [йі] (выступае на пачатку слова пад націскам, у сярэдзіне й на канцы слова пасьля галоснага ды разьдзяляльных знакаў, на марфэмным сутыку пасьля ў) абазначаецца адною літараю і: [йі]дал, [йі]мпарт, [йі]скра, [йі]снасьць, [йі]х, кра[йі]на, Укра[йі]на, у Сар’[йі]; выслоў[йі], паў[йі]мбрыка, салаў[йі] й інш.
У беларускай лацінцы гэты гук пазначае дыграф ji (JI · ji): krajina, jichny, jinšy і інш.
У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах І мае значэньне лічбы — 10.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.