Ӂ, ӂ (жэ з брэ́вэ; курсіў: Ӂ ӂ) — восьмая літара малдаўскага кірылічнага альфабэту. Пазначае гук [d͡ʒ]. Адпавядае літары «g» у румынскім альфабэце, калі яна пішацца перад літарамі «i» альбо «e». Выкарыстоўваецца таксама ў кірылічным альфабэце гагавускае мовы.

Хуткія факты Зьвесткі, Тып ...
Літара кірыліцы Ж з брэвэ
Ӂӂ
Выява
Thumb
  Е Ё Є Ж Ӂ Ѕ З И І  
Зьвесткі
Тып асноўная кірыліца, альфабэтны;
Гук [d͡ʒ]
Назва ў Юнікодзе
cyrillic capital letter zhe with breve
cyrillic small letter zhe with breve
Юнікод Ӂ: U+04C1
ӂ: U+04C2
HTML Ӂ‎: &#1217, &#x4c1
ӂ‎: &#1218, &#x4c2
UTF-16 Ӂ‎: 0x4C1
ӂ‎: 0x4C2
URL-код Ӂ: %D3%81
ӂ: %D3%82
Разьвіцьцё
  • Ж +
    • Ӂ ӂ
    усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога
    Закрыць

    Атрымана даданьнем надрадковага знака да кірылічнай літары Ж. У румынскай кірылічнай пісьменнасьці, якая ўжывалася да сярэдзіны XIX стагодзьдзя, замест Ӂ выкарыстоўвалася літара Џ (гэтая ж літара й дагэтуль выкарыстоўваецца для абазначэньня таго ж гуку ў сэрбскім і македонскім альфабэтах).

    У малдаўскі альфабэт літара Ӂ уводзілася пастановай Рады міністраў МССР ад 17 траўня 1967. У глаголіцы падобная літара адсутнічала.

    Лікавае значэньне

    У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах літара Ӂ адсутнічае, таму ня мае лічбавага значэньня.

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.