VVVVVV
From Wikipedia, the free encyclopedia
VVVVVV — кампутарная гульня ў жанры плятформэр, распрацаваная і выдадзеная Тэры Кевэнэгам (Terry Cavanagh) для Windows і Mac OS у студзені 2010 году[1]. Вэрсія для Linux распрацоўвалася раней, але праз тэхнічныя складанасьці распрацоўка была прыпыненая.
Хуткія факты Дата выпуску, Жанр ...
VVVVVV | |
Дата выпуску | 11 студзеня 2010[1] |
---|---|
Жанр | puzzle-platformer[d] |
Ліцэнзія | платная ліцэнзія[d][2] |
Стваральнікі | |
Распрацоўнік | Тэры Кевэнэг |
Выдаўцы | Kongregate, Valve (Steam) |
Мова інтэрфэйсу | ангельская мова[3], француская мова[3], валійская мова[3], гішпанская мова[3], нямецкая[3], ірляндзкая мова[3], арабская мова[3], расейская мова[3], польская мова[3], нідэрляндзкая[3], каталянская мова[3], традыцыйная кітайская[d][3], спрошчаная кітайская[d][3], турэцкая мова[3], украінская мова[3], бразыльская партугальская мова[d][3], партугальская[3] і карэйская мова[3] |
Дызайнэр | Terry Cavanagh[d] |
Кампазытар | |
Тэхнічныя дэталі | |
Рухавік | Fl[d] |
Плятформы | Windows, Mac OS X, Adobe Flash |
Рэжым | Адзіночная гульня |
Носьбіт | лічбавы распаўсюд[d] і лічбавая загрузка[d] |
Кіраваньне | клявіятура |
Афіцыйны сайт | |
VVVVVV у Вікісховішчы |
Закрыць
У VVVVVV гулец кантралюе капітана Вірыдыяна, які згубіўся ў альтэрнатыўным вымярэньні ў пошуку зьніклых чальцоў каманды свайго касьмічнага карабля. Замест выкананьня прыжкоў гулец здольны кантраляваць кірунак гравітацыі, дазваляючы капітану Вірыдыяну пераскокваць паміж падлогай і стольлю ў межах узроўню.
На графічны стыль VVVVVV моцна паўплываў Commodore 64; таксама гульнявы саўндтрэк складаецца цалкам з чыпцюн-музыкі, створанай Магнусам Полсанам пад назвай PPPPPP.