Google Maps
From Wikipedia, the free encyclopedia
Google Maps, таксама Карты Google, Мапы Google (англ. Google Maps; раней Google Local) — набор дадаткаў, пабудаваных на аснове бясплатнага картаграфічнага сэрвісу й тэхналёгіі ад кампаніі Google. Створаны ў 2005 годзе. Сэрвіс ўяўляе сабой мапу і спадарожнікавыя здымкі плянэты Зямля. Для многіх рэгіёнаў даступныя высокадэталізаваныя аэрафатаздымкі (зьнятыя з вышыні 250-500 м), для некаторых — з магчымасьцю прагляду пад кутом 45° з чатырох бакоў сьвету. Дадаткова прапануюцца здымкі Месяца і Марса. З сэрвісам інтэграваны бізнэс-даведнік і мапа аўтамабільных дарог з пошукам маршрутаў, якая ахоплівае ЗША, Канаду, Японію, Расею, Ганконг, Кітай, Вялікабрытанію, Ірляндыю (толькі ў цэнтры гарадоў) і некаторыя раёны Еўропы.
Quick Facts Тып, Даступныя мовы ...
Google Maps | |
Тып | Сеціўныя мапы |
---|---|
Даступныя мовы | Шматмоўны |
Уладальнік | |
Аўтар | |
Пачатак працы | 8 лютага 2005 |
Рэгістрацыя | Непатрэбная |
Актуальны стан | Працуе |
Мова праграмаваньня | C++, JavaScript, XML і Asynchronous JavaScript and XML[d] |
maps.google.com |
Close