28 кастры́чніка — 302-і дзень году (301-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 65 дзён.
- 312 — імпэратар рымскі Канстантын пры Мульвійскім мосьце убачыў у небе крыж з надпісам «З тым пераможаш!»
- 1523 — у Кракаве выйшла з друку паэма Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра» — хрэстаматыйны твор беларускае літаратуры Сярэднявечча
- 1886 — у Нью-Ёрку адбылося адкрыцьцё «Статуі Свабоды»
- 1919 — Кангрэс ЗША ўхваліў «сухі закон»
- 1923 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Змаганьне»
- 1925 — утварэньне Пінскае дыяцэзіі
- 1939 — у Беластоку пачаў працу Народны Сход Заходняй Беларусі, які прыняў Дэклярацыю пра ўключэньне Заходняе Беларусі ў склад БССР. Папярэднічалі сходу выбары, на якіх былі абраныя 926 дэпутатаў. Народны сход меў фармальны характар, бо праводзіўся пад поўным кантролем уладаў, хоць і спрычыніўся да аб’яднаньня беларускага народу ў адно дзяржаўнае ўтварэньне.
- 1945 — вакол Камсамольскага возера ў Менску быў закладзены парк Перамогі
- 1999 — у Беларусі была заснаваная Археаграфічная камісія, задача якой — зьбіраць і вывучаць старажытныя архіўныя дакумэнты. Сваімі папярэдніцамі новая арганізацыя называе Віленскую Археаграфічную камісію, якая працавала ў 19 стагодзьдзі, і Археаграфічную камісію пры Інстытуце беларускае культуры, што была створаная ў Менску ў 1927 годзе, але праіснавала нядоўга. Галоўная праблема сёньняшняй камісіі — гэта недаступнасьць многіх архіваў, у першую чаргу — архіву КДБ, дзе хаваюцца многія таямніцы беларускай гісторыі савецкага пэрыяду.
- 1510 — Францішак Борджа, каталіцкі сьвяты, генэрал Ордэну езуітаў
- 1738 — Людвік Сымон Гутакоўскі, гербу Гутак — каралеўскі шамбелян, канцыляр Пастаяннай Рады, пасол Чатырохгадовага Сойма, масон
- 1828 — Мікалай Страхаў, расейскі філёзаф, публіцыст, літаратурны крытык, чалец-карэспандэнт Пецярбускай АН
- 1839 — Тадэвуш Корзан, польскі гісторык
- 1846 — Жорж Аўгуст Эскаф’е, знакаміты францускі кухар
- 1884 — Фларыян Ждановіч, адзін з заснавальнікаў прафэсійнага тэатру, актор, рэжысэр і грамадзкі дзеяч
- 1885 — Велімір Хлебнікаў, расейскі паэт
- 1903 — Іўлін Во, ангельскі пісьменьнік
- 1904 — Іван Сацункевіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, дырэктар БДІНГ у 1935—1936 гадах, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольля й партызанскага руху на Меншчыне ў Вялікую Айчынную вайну
- 1922 — Міхась Даніленка, беларускі пісьменьнік
- 1951 — Марвін Хімэер, зваршчык, уладальнік аўтакрамы ў Грэнбі, штат Каларада
- 1955 — Біл Гэйтс, заснавальнік кампутарнай кампаніі «Майкрасофт»
- 1967 — Джулія Робэртс, амэрыканская акторка
- 1974 — Хаакін Фэнікс, амэрыканскі актор пуэртарыканскага паходжаньня
- 1704 — Джон Лок, брытанскі філёзаф
- 1917 — Іосіф Дудзінскі, удзельнік рэвалюцыяў 1905—1907 і кастрычніцкага перавароту 1917 рокаў
- 1950 — Расьціслаў Лапіцкі, арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948—1950 гадах
- 1974 — Рыгор Акулевіч, беларускі грамадзка-культурны дзяяч, выдавец, публіцыст
- 2008 — Віктор Бэтанкур, рымска-каталіцкі дзяяч, езуіт
- 2008 — Ота Мэсмэр, рымска-каталіцкі дзяяч у Расеі, езуіт
- 2018 — Мікалай Карачанцаў, савецкі і расейскі актор тэатра і кіно