26 лю́тага — 57-ы дзень году паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 309 дзён (308 у невысакосным годзе).
- 364 — вайсковы трыбун Валентыніян I быў абраны рымскім імпэратарам
1548 — турэцкі адмірал Піры-рэіс адбіў у Партугаліі Адэн
1658 — згодна з Роскільскім мірам кароль Даніі Фрэдэрык III згубіў амаль палову сваіх уладаньняў
- 1744 — пакараныя сьмерцю 16 удзельнікаў Крычаўскага паўстаньня
- 1785 — у Ліхтэнштайне выкананы апошні ў гісторыі краіны сьмяротны прысуд — найвышэйшай мерай была пакараная за злачынства 42-гадовая Барбара Эрні
- 1789 — сканаў ангельскі вогер-рэпрадуктар Экліпс, які зьяўляецца продкам 80% сучасных скакавых коней
- 1797 — Банк Ангельшчыны надрукаваў першую банкноту наміналам 1 фунт
1815 — высланы на Эльбу Напалеон Банапарт зьбег з вострава
- 1832 — Канстытуцыя Каралеўства Польскага была замененая Арганічным статутам
- 1832 — адбыўся першы парыскі канцэрт Фрыдэрыка Шапэна
- 1848 — абвешчаная другая Француская рэспубліка
- 1860 — у Каліфорніі белыя асаднікі забілі 80-250 індзейцаў з племені выётаў
- 1861 — імпэратар Аўстрыі Франц Ёзэф I выдаў г. зв. Лютаўскі патэнт
1901 — беларускі студэнт Пётар Карповіч застрэліў у Маскве міністра асьветы Расейскае імпэрыі
1976 — у Паставах адкрыўся краязнаўчы музэй
- 1361 — Вацлаў IV, кароль багемскі і кароль рымлянаў
- 1802 — Віктор Юго, францускі літаратар
- 1805 — Аляксандар Здановіч, беларускі і польскі гісторык, мовазнаўца, пэдагог
- 1821 — Аляксандар Гінтаўт-Дзевалтоўскі, рымска-каталіцкі дзяяч, плоцкі біскуп, арцыбіскуп магілёўскі
- 1869 — Надзея Крупская, жонка Ўладзімера Леніна
- 1893 — Язэп Гайлевіч, рыма-каталіцкі сьвятар, грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог, дзяяч беларускага руху ў Латвіі
- 1911 — Альбіна Асіповіч, амэрыканская спартоўка беларускага паходжаньня
- 1911 — Леў Гарошка, беларускі сьвятар, рэлігійны і грамадзкі дзяяч
- 1914 — Васіль Гарустовіч, хірург, правёў больш за 20 000 апэрацыяў
- 1918 — Пётар Машэраў, першы сакратар ЦК КП Беларусі, Герой Савецкага Саюзу і Герой Сацыялістычнай Працы
- 1928 — Арыэль Шарон, 11-ы прэм’ер-міністар Ізраілю
- 1929 — Георгі Колас, беларускі літаратар
- 1934 — Валянцін Рабцэвіч, беларускі навуковец, гісторык-нумізмат
- 1938 — Аляксандар Праханаў, расейскі пісьменьнік
- 1940 — Уладзімер Пузыня, беларускі музыка, майстар-рэстаўратар нацыянальных музычных інструмэнтаў.
- 1952 — Уладзімер Саўчанка, беларускі палітычны дзяяч
- 1986 — Андрэй Кім, беларускі моладзевы актывіст