Андрэ́й Іва́навіч Кім (нар. 26 лютага 1986, Менск) — беларускі моладзевы і хрысьціянскі актывіст.
Андрэй Кім | |
Род дзейнасьці | грамадзкі актывіст |
---|---|
Дата нараджэньня | 26 лютага 1986 (38 гадоў) |
Месца нараджэньня | Менск, БССР |
Месца вучобы | |
Занятак | грамадзкі дзяяч |
Маці | Тацяна Кім |
Жонка | Надзея |
Біяграфія
Скончыў Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, навучаўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
На прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году працаваў у выбарчым штабе Аляксандра Казуліна. Удзельнічаў у моладзевай арганізацыі «Ініцыятыва», у 2007—2008 роках арганізоўваў адсылку лістоў беларускім палітвязьням.
За ўдзел у страйку прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 году быў арыштаваны на 10 сутак. Неўзабаве пасьля гэтага яму было прад’яўлена абвінавачваньне паводле артыкулу 364 КК РБ («гвалт, альбо пагроза гвалту ў дачыненьні да работніка міліцыі»). 22 красавіка 2008 году Андрэй Кім прыгавораны да 1,5 году калёніі агульнага рэжыму[1]. Іншыя падсудныя па «справе чатырнаццаці» за ўдзел у дэманстрацыі атрымалі штрафы і 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў калёніі адкрытага тыпу. 20 жніўня 2008 году Андрэй Кім быў вызвалены разам зь іншым палітвязьнем Сяргеем Парсюкевічам па асаблівым загадзе прэзыдэнта[2].
У 2009 року быў адным з кіраўнікоў кампаніі па абароне жывёлаў у Менску.
Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2010 року зноў быў арыштаваны, пасьля вызваленьня зьехаў за мяжу. Жыў у Расеі, Украіне[3].
У 2011 року вярнуўся ў Беларусь[4]. Займаецца перакладам і агучкай на беларускую мову фільмаў. Кіраўнік ініцыятывы «Кінаконг», якая распаўсюджвае фільмы на лічбавых носьбітах і прапануе ім для пракату ў кінатэатрах.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.