Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ва́цлаў IV, (таксама Wenceslas, па-чэску: Václav, па-нямецку: Wenzel, па-італьянску: Venceslao; 1361—1419) — імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі (1378—1400).
Вацлаў IV | |
маркграф[d] і кароль[1] | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 26 лютага 1361[2], |
Памёр | 16 жніўня 1419[2] (58 гадоў), |
Пахаваны | |
Дынастыя | Люксэмбургі[d] |
Сужэнец | Яана Баварская[d] і Соф’я Баварская[d] |
Бацька | Карл IV Люксэмбурскі[3] |
Маці | Ганна Сьвідніцкая[d] |
Старэйшы сын імпэратара Карла IV, зь Люксембурскага дому. Заняцьце Вацлавам IV імпэрскага стальца супала з пэрыядам рэлігійнага і палітычнага неспакою ў Нямеччыне. З мэтаю заспакаеньня краіны Вацлаў на нюрнбэрскім сойме (1383) спрабаваў забараніць гарадзкія і шляхецкія саюзы, але гэта не атрымалася ні тады, ні ў 1387 г. у Мерзэбургу, толькі ў 1389 г. у Егеры быў абвешчаны земскі мір. Беспасьпяхова Вацлаў IV імкнуўся спыніць раскол каталіцкай царквы. Няўдачы ўзмацнілі прыхільнасьць Вацлава да віна і паляваньня, за якімі ён неўзабаве зусім кінуў клопаты пра кіраваньне. Запальчывы па натуры, ён часта рабіў жорсткасьці, у тым ліку ў адносінах да шляхты і духавенства; так сьвятара Яна Непамука ён загадаў кінуць у р. Вэлтаву з Праскага мосту. У 1384 г. чэская шляхта, на баку якой выступіў і брат Вацлава IV, вугорскі кароль Жыгімонт, трымала імпэратара некалькі месяцаў у палоне і вызваліла толькі па патрабаваньні нямецкіх князёў. Вацлаў спрабаваў новымі жорсткасьцямі ўзмацніць сваю ўладу, але масавае абурэньне прымусіла яго да саступак, якія значна паменшылі яго ўладу. У Нямеччыне ягоны ўплыў таксама зьнізіўся; у 1398 г. шляхта і саюзы гарадоў пазбавілі яго права ўсталёўваць падаткі. Нарэшце, у 1400 г. чатыры курфюрсты, майнцкі, кёльнскі, трырскі і пфальцкі, абвясьцілі Вацлава скінутым са стальца і на яго месца абралі Рупрэхта, курфюрста пфальцкага, які, праўда, ня ўсімі быў прызнаны. Тымчасова ў Чэхіі зноў пачаліся хваляваньні. Жыгімонт схапіў Вацлава і пратрымаў 19 месяцаў у зьняволеньні. Прыхільны да пасьлядоўнікаў Яна Гуса, Вацлаў нямала аслабіў нямецкі элемэнт у Чэхіі; у гэтым асабліва важны яго дэкрэт ад 18 студзеня 1409 г., паводле якога Праскі ўнівэрсытэт быў пераўтвораны ў чэскі, што стала прычынаю выдаленьня зь яго ўсіх нямецкіх прафэсараў і студэнтаў. Пасьля сьмерці Рупрэхта, у 1410 г., на імпэратарскі сталец быў абраны Жыгімонт, якому Вацлаў саступіў свае правы. Вацлаў дажыў да Праскага паўстаньня і пачатку гусіцкіх войнаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.