Юзэф Пілсудзкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ю́зэф Кле́мэнс Пілсу́дзкі (польск. Józef Klemens Piłsudski; 5 сьнежня 1867, Зулаў — 12 траўня 1935, Варшава) — польскі вайсковы і палітычны дзеяч, барацьбіт за незалежнасьць, першы кіраўнік незалежнай Польшчы ў 1918—1922 гадах і галоўнакамандуючы Войска польскага з 11 лістапада 1918 году, першы маршал Польшчы з 1920 году; двойчы прэм’ер Польшчы (1926—1928 і 1930), стваральнік г. зв. санацыйных урадаў, якія былі ўведзеныя ў 1926 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту, пасьля якога Пілсудзкі засяродзіў у сваіх руках амаль дыктатарскія паўнамоцтвы[5]. Кавалер вялікай колькасьці ордэнаў і ганаровых адзнак, як польскіх, так і замежных[6], ганаровы доктар шэрагу ўнівэрсытэтаў міжваеннай Польшчы. У маладосьці, падчас кансьпіратыўнай работы вядомы пад псэўданімамі «Віктар» (Wiktor)[lower-alpha 1] і «Мячыслаў» (Mieczysław). Прыхільнікі Пілсудзкага, асабліва з часоў службы ў легіёнах, ужывалі такія яго мянушкі як — «Камэндант» (Komendant), «Дзядуля» (Dziadek) і «Маршал» (Marszałek). Паводле паходжаньня быў ліцьвінам-беларусам[7].
Юзэф Пілсудзкі | |
| |
1-ы кіраўнік Польшчы | |
---|---|
14 лістапада 1918 — 9 сьнежня 1922 | |
Наступнік: | Габрыель Нарутовіч |
18-ы прэм’ер-міністар Польшчы | |
2 кастрычніка 1926 — 27 чэрвеня 1928 | |
Прэзыдэнт: | Ігнацы Масьціцкі |
Папярэднік: | Казімер Бартэль |
Наступнік: | Казімер Бартэль |
23-ы прэм’ер-міністар Польшчы | |
15 жніўня 1930 — 4 сьнежня 1930 | |
Прэзыдэнт: | Ігнацы Масьціцкі |
Папярэднік: | Валеры Славек |
Наступнік: | Валеры Славек |
1-ы гэнэрал-інспэктар Узброеных сіл Польшчы | |
27 жніўня 1926 — 12 траўня 1935 | |
Прэзыдэнт: | Ігнацы Масьціцкі |
Наступнік: | Эдвард Рыдз-Сьміглы |
7-ы міністар па вайсковых справах Польшчы | |
16 траўня 1926 — 12 траўня 1935 | |
Прэзыдэнт: |
Мацей Ратай (в. а.) Ігнацы Масьціцкі |
Папярэднік: | Юліўш Тарнава-Мальчэўскі |
Наступнік: | Тадэвуш Каспржыцкі |
Маршал Польшчы | |
19 сакавіка 1920 — 12 траўня 1935 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
5 сьнежня 1867(1867-12-05)[1][2][3][…] Зулаў, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер у Летуве |
Памёр: |
12 траўня 1935(1935-05-12)[4][1][2][…] (67 гадоў) Варшава, Польшча |
Партыя: | ППС (на пачатку дзейнасьці) |
Сужэнец: |
Марыя Каплеўская (у 1899—1921), Аляксандра Шчарбінская (у 1921—1935) |
Дзеці: | Ванда, Ядзьвіга |
Бацька: | Юзэф Вінцэнт Пілсудзкі[d] |
Маці: | Марыя Пілсудзкая[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Юзэф Пілсудзкі — асоба, заслугі якой перад незалежнаю Польшчаю паўсюдна прызнаныя. Адначасова зь яго імем зьвязана і шмат супярэчнасьцяў: палітычныя рэпрэсіі, стварэньне Бяроза-Картускага канцэнтрацыйнага лягеру[8] і турмаў для няўгодных рэжыму Пілсудзкага асобаў[9], пытаньне травеньскага перавароту[5][10], імкненьне да ўсталяваньня асабістай дыктатуры і пабудаваны культ асобы.
11 лістапада 1918 году, калі Рэгенцкая рада перадала Пілсудзкаму ўладу над польскім войскам, сьвяткуецца ў сучаснай Польшчы як Дзень Незалежнасьці.