![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/05/Vor%25C5%25A1a%252C_Pakro%25C5%25ADski%252C_Bazylanski._%25D0%2592%25D0%25BE%25D1%2580%25D1%2588%25D0%25B0%252C_%25D0%259F%25D0%25B0%25D0%25BA%25D1%2580%25D0%25BE%25D1%259E%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596%252C_%25D0%2591%25D0%25B0%25D0%25B7%25D1%258B%25D0%25BB%25D1%258F%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%2528M._Astankovi%25C4%258D%252C_1905%2529_%25283%2529.jpg/640px-Vor%25C5%25A1a%252C_Pakro%25C5%25ADski%252C_Bazylanski._%25D0%2592%25D0%25BE%25D1%2580%25D1%2588%25D0%25B0%252C_%25D0%259F%25D0%25B0%25D0%25BA%25D1%2580%25D0%25BE%25D1%259E%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596%252C_%25D0%2591%25D0%25B0%25D0%25B7%25D1%258B%25D0%25BB%25D1%258F%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%2528M._Astankovi%25C4%258D%252C_1905%2529_%25283%2529.jpg&w=640&q=50)
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў (Ворша)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў[lower-alpha 1] — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Воршы. Знаходзіцца на правым беразе ракі Аршыцы, пад адрасам Музэйны завулак, 12. Твор архітэктуры віленскага барока, які набыў рысы клясыцызму ў XIX ст. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў | |
![]() Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Ворша |
Каардынаты | 54°30′42.71″ пн. ш. 30°25′06.72″ у. д. |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | віленскае барока |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў | |
![]() |
Комплекс Аршанскага базылянскага манастыра складаўся з аб’яднаных у адзіны асымэтрычны ансамбль царквы Покрыва Багародзіцы і жылога корпуса. Тэрыторыю манастыра атачаў мур. У 1967 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву (захаваліся падмуркі). З савецкіх часоў манастырскі корпус знаходзіцца ў занядбаным стане.