From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў[a] — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Воршы. Знаходзіцца на правым беразе ракі Аршыцы, пад адрасам Музэйны завулак, 12. Твор архітэктуры віленскага барока, які набыў рысы клясыцызму ў XIX ст. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў | |
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Ворша |
Каардынаты | 54°30′42.71″ пн. ш. 30°25′06.72″ у. д. |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | віленскае барока |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў | |
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў на Вікісховішчы |
Комплекс Аршанскага базылянскага манастыра складаўся з аб’яднаных у адзіны асымэтрычны ансамбль царквы Покрыва Багародзіцы і жылога корпуса. Тэрыторыю манастыра атачаў мур. У 1967 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву (захаваліся падмуркі). З савецкіх часоў манастырскі корпус знаходзіцца ў занядбаным стане.
У 1642 годзе мітрапаліт Антоні Сялява заснаваў у Воршы манастыр базылянаў з драўлянай Пакроўскай царквой. У 1758—1774[1] гадох з фундацыі старосты пеліканскага Яна Ляпкоўскага на месцы драўляных збудавалі мураваныя царкву і манастырскі корпус.
Пазьней заснавальнік уступіў у базылянскі ордэн, прыняў імя Ёсіф (Юзэф), у 1771 годзе стаў архіяпіскапам смаленскім і па сьмерці спачыў ў манастыры ў 1778 годзе[2].
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Ворша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква і манастыр працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі царкву і манастыр у Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). У жылых карпусах разьмясьцілася духоўная вучэльня. Царкву і манастырскі корпус перабудавалі ў стылі клясыцызму, зрабілі новы іканастас.
8 чэрвеня 1905 году моцны вецер зьнёс драўляны купал над сяродкрыжжам.
У 1930-я гады савецкія ўлады адабралі комплекс у Маскоўскага патрыярхату і перадалі яго краязнаўчаму музэю. У 1969[3] годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву. Жылы корпус выкарыстоўваўся пад жытло.
У 2005 годзе будынак манастыра перадалі ў валоданьне Маскоўскага патрыярхату, за якім помнік архітэктуры працягваў руйнавацца. Толькі ў 2016 годзе пад ціскам грамадзкасьці новы ўласьнік паставіў над манастырскім корпусам часовы дах.
Царква — 3-нэфавая крыжова-купальная 2-вежавая базыліка. Над сяродкрыжжам стаяў высокі драўляны барабан з купалам.
Інтэр’ер аздаблялі мураваныя алтары ў імя Покрыва Багародзіцы, Укрыжаваньня Божага і велікамучаніка Васіля.
Манастырскі корпус — Г-падобны ў пляне 2-павярховы будынак пад вальмавым дахам. Сьцены падзяляюцца слаістымі пілястрамі, руставанымі лапаткамі, пазбаўленымі ліштваў прастакутнымі аконнымі праёмамі і нішамі-блендамі паміж імі.
Абодва паверхі маюць галерэйны плян. У паўднёва-ўсходняй частцы разьмяшчаюцца сходы і трапезная. Астатнія памяшканьні адводзіліся пад жытло і працу. Першы паверх перакрываецца крыжовымі скляпеньнямі, другі — роўнай бэлечнай стольлю, сутарэньні — цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.