Тадэвуш Булгарын
расейскі пісьменьнік родам зь Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фадзе́й Венядзі́ктавіч Булга́рын (1789; цяпер вёска Пырашава, Узьдзенскі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 1859; цяпер мікрараён Карлава, Тарту, Эстонія) — расейскі пісьменьнік родам зь Беларусі[1].
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Фадзей Булгарын | ||||
1828 год | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Імя пры нараджэньні | Ян Тадэвуш Крыштап Булгарын | |||
Нарадзіўся | 5 ліпеня 1789 маёнтак Пырашава, Менскі павет, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая | |||
Памёр | 13 верасьня 1859 (70 гадоў) маёнтак Карлава, Дэрпцкі павет, Ліфляндзкая губэрня, Расейская імпэрыя | |||
Пахаваны | ||||
Літаратурная дзейнасьць | ||||
Род дзейнасьці | журналіст | |||
Гады творчасьці | 1808—1849 | |||
Жанр | аповесьць, нарыс, раман, фэльетон, эпіграма | |||
Мовы | польская, расейская | |||
Дэбют | сатырычная эпіграма на расейскага царэвіча Канстанціна Паўлавіча (1808) | |||
Значныя творы | раман «Іван Выжыгін» (1829), аповесьць «Вандраваньне па сьвеце ў 29-м стагодзьдзі» (1824) | |||
Узнагароды | | |||
Творы ў Вікікрыніцах | ||||
Закрыць
Заснавальнік расейскага авантурнага рамана[2], адзін зь якіх стаў першым бэстсэлерам у Расеі (раман «Іван Выжыгін», 1829 г.). Заснавальнік першай у Расеі прыватнай грамадзка-палітычнай штодзённай газэты «Паўночная пчала», наклад якой дасягаў 10 000 асобнікаў[3]. Паводле знаёмага земляка Восіпа Пшэцлаўскага, які выдаваў «Пецярбурскі тыднёвік», Булгарын быў беларусам. У рамане «Іван Выжыгін» называў Беларусь краінай і ўжываў беларускую мову.