From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяргей Якаўлевіч Кі́лін (нар. 18 траўня 1952 году ў Гомлі) — беларускі фізык. Акадэмік НАН Беларусі (2014 г., чалец-карэспандэнт ад 2009 г.), доктар фізыка-матэматычных навук (1992), прафэсар (2006)[2]. Намесьнік старшыні Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[3]. Старшыня лябараторыі квантавай оптыкі Інстытуту фізыкі імя Б. І. Сьцяпанава НАНБ[4].
Сяргей Кілін | |
Дата нараджэньня | 18 траўня 1952 (72 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Гомель |
Месца вучобы | БДУ |
Занятак | фізык |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар фізыка-матэматычных навук[d][1] |
Навуковы кіраўнік | Барыс Сьцяпанаў |
Узнагароды |
|
Нарадзіўся 18 траўня 1952 году ў Гомлі. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у 1974 годзе. Ад 1974 году працуе ў Інстытуце фізыкі імя Б. І. Сьцяпанава НАН Беларусі. Ад 1992 году прафэсар БДУ. У 1994 годзе заняў пасаду загадчыка лябараторыі. Ад 2005 да 2011 году ўзначальваў Беларускае фізычнае таварыства[2]. У 2008 годзе стаў намесьнікам акадэміка-сакратара Аддзяленьня фізыкі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі. У 2009 годзе абраны чальцом-карэспандэнтам НАН Беларусі ў галіне інфармацыйных тэхналёгій. Да 2014 году быў галоўным вучоным сакратаром НАН Беларусі. 2 мая 2014 году прызначаны намесьнікам старшыні прэзыдыюму НАНБ[5]. У лістападзе 2014 году абраны акадэмікам НАН Беларусі[6].
Навуковыя працы па квантавай оптыцы ды квантавай інфарматыцы. Распрацаваў тэорыю квантавых флуктуацый пры нелінейна-аптычных узаемадзеяньнях і на яе аснове прадказаў шэраг эфэктаў, якія назіраюцца пры выпрамяненьні фатонаў асобнымі атамамі і малекуламі ў розных навакольлях. Распрацаваў новыя мэтады ды сыстэмы для квантавых інфармацыйных тэхналёгій (квантавых кампутараў ды квантавай крыптаграфіі).
Агулам аўтар больш за 460 навуковых работ, у тым ліку 4 манаграфій.
Некаторыя працы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.