сымптом From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэ́рцавая нязда́тнасьць — парушэньне кровазвароту ў тканках і органах у выніку пашкоджаньня цягліцы (міякарда) і кляпанаў сэрца, каранарных сасудаў міякарда (у тым ліку вірусам). Віды: вострая, хранічная[1].
Прадухіленьню хваробы спрыяе цялесная разьмінка цягам 40 хвілінаў 4 разы на тыдзень і зьмяншэньне спажываньня паваранай солі да менш за 5 грамаў на содні. Карысна ўжываць штодня прынамсі 6 пладоў гародніны і садавіны. Варта пазьбягаць ужываньня алькаголю і паленьня, у тым ліку пасіўнага. Таксама варта ўнікаць набору залішняй вагі (паказьнік вагі цела = вага ў кг / рост у мэтрах * рост у мэтрах > 25) і своечасова лячыць цукровы дыябэт[1].
Узьнікненьню хваробы спрыяе атлусьценьне, празьмерны ўзровень халестэрыну ў крыві (>5 мілімоль/літар), цукровы дыябэт, хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх (ХАХЛ), хваробы шчытападобнай залозы, злоўжываньне алькаголем і наркотыкамі[1].
Хвароба выяўляецца праз задышку, хуткую стамляльнасьць, парушэньне сэрцабіцьця (звыш 200 удараў за хвіліну), кашаль і ацёчнасьць у канцавінах[1].
У 2011 г. звыш паловы загінулых ад сэрцавай няздатнасьці злоўжывалі алькаголем (алькагалізм). 70% выпадкаў хваробы выявілі ў якасьці прычыны сьмерці і інваліднасьці ўжо пасьля іх наступленьня сярод працаздольнага насельніцтва[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.