хвароба, выкліканая ўжываньнем этанолю From Wikipedia, the free encyclopedia
Ап’яне́ньне — хвароба, выкліканая ўжываньнем этанолю.
Ап’яненьне | |
Сынонімы | алькагольнае атручаньне |
---|---|
Спэцыяльнасьць | таксыкалёгія |
Сымптомы | пот і пачашчаны пульс |
Ускладненьні | дыхавіца і паралюш дыханьня |
Звычайна праяўляецца | пачырваненьне твару |
Прычыны | ужываньне этанолю |
Лекі | 4%-ая рашчына соды, вітаміны, мэтадаксіл і тыясульфату натру |
Ап’яненьне ў Вікісховішчы |
Прыкметамі ап’яненьня служаць патлівасьць, пачырваненьне твару, бляск вачэй і пачашчаны пульс. Таксама адзначаецца гучнае прамаўляньне, зьніжэньне засяроджанасьці ўвагі і завышаная самаацэнка. Ваніты ўзьнікаюць у якасьці абарончага адказу арганізму на атручаньне. Абцяжарваюцца дыханьне і рух[1].
Пры лячэньні ад ап’яненьня ўнутрывенна праз кропельніцу ўводзяць 4%-ую рашчыну соды, гемадэз і полііённую рашчыну для вываду атруты. Таксама прызначаюць прыём 5%-ых рашчынаў такіх вітамінаў, як тыямін (Б1) па 2 мілілітры, пірыдаксін (Б6) і аскарбінавая кісьля (Ц). Унутрыцяглічна і ўнутрывенна праз кропельніцу цягам 1,5 гадзіны ўводзяць мэтадаксіл. Пасьля спыненьня прыёму сьпіртовых напояў прызначаюць унутрывеннае ўвядзеньне тыясульфату натру і дымэркапролу для абясшкоджваньня атруты[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.