![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0e/Guyuk_khan%2527s_Stamp_1246.jpg/640px-Guyuk_khan%2527s_Stamp_1246.jpg&w=640&q=50)
Старамангольскае пісьмо
From Wikipedia, the free encyclopedia
Старамангольскае пісьмо (па-мангольску: монгол бичиг, літаральна мангольскае пісьмо) — адна з сыстэмаў пісьмовасьці мангольскае мовы, распрацаваная спэцыяльна для гэтае мовы ў Сярэднявеччы, сама часта ўжываная сыстэма пісьмовасьці мангольскае мовы ўключна да 1946 году, калі была замененая кірыліцай.
|
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0e/Guyuk_khan%27s_Stamp_1246.jpg/320px-Guyuk_khan%27s_Stamp_1246.jpg)
Заснаванае на альфабэтным прынцыпе, зыходзячы з чаго кожны сымбаль пісьмовасьці пазначае адзін гук, запісваецца зьлева ўправа зьверху ўніз. У гістарычным дачыненьні зьяўляецца адаптацыяй стараўйгурскага пісьма, якое выкарыстоўвалася для запісу старажытнаўйгурскае мовы й потым было замененае арабскім пісьмом. Пазьней старамангольскае пісьмо было адаптаванае для запісу айрацкай, бурацкай і маньчжурскай моваў, цяпер пісьмо карыстаецца ў мангольскай мове Кітаю, а таксама ў дыялекце сібо, на якім размаўляюць маньчжуры захаду Кітаю, і эвенкійскай мове эвенкаў Кітаю.