Бура́цкая мова — мова буратаў, адна зь дзяржаўных моваў[1] (разам з расейскай) Рэспублікі Буратыя, да 2008 году таксама адна з афіцыйных моваў ліквідаваных Усьць-Ардынскае Бурацкае аўтаномнае акругі і Агінскае Бурацкае аўтаномнае акругі.

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Бурацкая мова
буряад хэлэн, ᠪᡠᠷᠠᠠᡩ ᡥᡝᠯᡝᠨ
Ужываецца ў Расеі, Кітаі, Манголіі
Рэгіён Рэспубліка Буратыя, Іркуцкая вобласьць, Забайкальскі край, Якутыя, паўночныя аймакі Манголіі
Колькасьць карыстальнікаў ~283 000
Клясыфікацыя Алтайская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Буратыі (Расея)
Рэгулюецца Інстытутам манголазнаўства, будалёгіі і тыбэталёгіі Сыбірскага аддзяленьня Расейскае Акадэміі навук (ІМБТ СА РАН)
Пісьмо кірыліца, старамангольскае пісьмо, вагіндра[d] і лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б) bua
ISO 639-2(Т) bua
ISO 639-3 bua
SIL
Закрыць

Гісторыя разьвіцьця

Назва

Да 1956 году называлася бурат-мангольскай мовай (рас. бурят-монгольский язык). У выніку перайменаваньня Бурат-Мангольскае АССР у Бурацкую АССР назва ў расейскай мове зьмянілася на назву бурятский язык.

Пісьмовасьць

У 17-18 стагодзьдзях сярод буратаў мела распаўсюджаньне старамангольскае пісьмо (монгол бичиг). Да гэтага пэрыяду (1768 г.) адносіцца адзін зь першых літаратурных помнікаў — «Шляхавыя нататкі» Дамба-Даржа Заягійна. Мова гэтага пэрыяду ўмоўна называецца старабурацкай літаратурна-пісьмовай мовай.

У пачатку 20 ст. пачынаецца пашырэньне ўжываньня лацінскага альфабэту. У 1910 г. Б. Барадзін выдае брашуру «Buriaad zonoi uran eugeiin deeji» (Урыўкі з бурацкае народнае літаратуры). У брашуры быў выкарыстаны лацінскі альфабэт бязь літараў f, k, q, v, w. З 1926 па 1929 гады на хвалі тагачаснае ўсесавецкае лацінізацыі распачалася пасьлядоўная арганізацыя бурацкага лацінскага альфабэту. Аднак праекты 1929 й 1930 гадоў не былі ўсхваленыя. Ва ўжытак трапіў альфабэт, створаны ў 1931 годзе і які атрымаў невялікія дапаўненьні ў 1937 годзе:

A a B b C c Ç ç D d E e F f G g
H h I i J j K k L l M m N n O o
Ө ө P p R r S s Ş ş T t U u V v
X x Y y Z z Ƶ ƶ ь

У 1939 г. бурацкі лацінскі альфабэт быў зьменены на кірылічны альфабэт на расейскай аснове. У дадатак да звычайных 33 расейскіх літараў, бурацкі альфабэт атрымаў 3 адметныя літары — Ү ү, Ө ө, Һ һ.

Сучасны выгляд бурацкага альфабэту:

А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж
З з И и Й й К к Л л М м Н н О о
Ө ө П п Р р С с Т т У у Ү ү Ф ф
Х х Һ һ Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы
Ь ь Э э Ю ю Я я

Літаратурная мова

У якасьці літаратурнага стандарту мовы ў 1936 г. бурацкія лінгвісты абралі хорынскую гаворку ўсходнебурацкага дыялекту, якая была зразумелай для ўсяго бурацкамоўнага насельніцтва.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.